Вайна33

Падбітая ўкраінцамі расійская самаходка стала экспанатам Музея Войска ў Беластоку

Артылерыйская самаходная гаўбіца расійскай арміі была падбітая ва Украіне ў 2022 годзе. Такую тэхніку масава выкарыстоўвалі расіяне, калі «за тры дні» хацелі захапіць Кіеў.

Самаходную гаўбіцу 2S19 MSTA-S распрацавалі ў 1989 годзе ў канструктарскай групе завода «Уралтрансмаш», што ў Екацярынбургу. Упершыню яе паказалі шырокай публіцы ў 1992 годзе. Пазней гармату мадыфікавалі. Яе экіпаж складаюць 5 чалавек, а боекамплект — 50 снарадаў.

Такія самаходкі, у тым ліку мадэрнізаваныя, станавіліся трафеямі ўкраінцаў, а знішчаныя траплялі на старонку мэдыя як доказы няўдалага наступу на сталіцу Украіны, а таксама экспанаваліся на выставах. 

Адна з такіх самаходак ужо стаіць на тэрыторыі Вайсковага парка ў Беластоку. Вага гарматы 35 тон.

«Гэта першы з экспанатаў у Вайсковым парку, звязаных з жорсткай агрэсіяй супраць незалежнай Украіны. Неўзабаве мы збіраемся прадставіць вам больш абсталявання, звязанага з гэтай бессэнсоўнай вайной», — паведамляе беластоцкі Музей Войска.

Пакуль на гармату, пакрытую налётам іржы і месцамі скарэжаную стрэлам, можна паглядзець праз агароджу. Доступ непасрэдна да самаходкі будзе адкрыты ў Ноч музеяў 13 мая.

Музей Войска ў Беластоку знаходзіцца на вуліцы Węglowej, 3 побач з Музеем ахвяр Сібіры.

Летась у Варшаве такая гармата была адным з экспанатаў на выставе знішчанай ва Украіне расійскай тэхнікі. На выстаўленай тады самаходнай гаўбіцы была бачная літара «О». Гэта азначала, што яна была задзейнічаная расіянамі ў баях на Сумскім напрамку, а падбілі яе ў горадзе Трасцянец у Сумскай вобласці.

Расійская армія ўварвалася ва Украіну 24 лютага 2022 года. Расія з пачатку вайны страціла больш за 10 тысяч адзінак баявой тэхнікі. Амаль пятую частку страт складаюць танкі — іх у Расіі стала менш на 1928 штук, з якіх 554 захапілі УСУ. БМП расійская армія страціла 2284, з іх 610 дасталіся ўкраінскаму боку, бронетранспарцёраў — 304, з іх 93 захоплена.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША

Два амерыканскія эксперты прапанавалі свой мірны план для Украіны. Некаторыя яго пункты шакуюць

Расіяне атакавалі Кіеў «Шахедамі». Усе варожыя дроны былі збітыя

Каментары3

  • mikola
    08.05.2023
    nelga byla pafarbavac ?
  • Лол
    09.05.2023
    mikola, Пафарбаваць спалены танк ? Не праблема. Кажуць, ужо выклікалі брыгаду Краснасельскай РУП ЖКХ, каторая спецыялізуецца на лебядзях з пакрышак і пластыкавых пальмах. Танк пафарбуюць у зялёны і чырвоны. Побач будзе інсталяцыя са снапоў сена складзеная паравозікам. На паравозіку будзе напісана «Каша Суворовская», выява Суворава і па баках дзеўкі ў нацыянальных касцюмах застылыя ў танцы. Такі план.
  • mikola
    09.05.2023
    Лол, / Dobry plan.....Moza lepei pafarbuice u adzin koler.....

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць