Спорт1010

Сусветныя СМІ пішуць пра «сенсацыйны пройгрыш» Арыны Сабаленка ў Рыме

Немцы напісалі пра паразу, а італьянцы — пра падзенне зоркі. Беларусцы давялося прызнаць перавагу амерыканкі Сафіі Кенін, якая выйграла ў двух сэтах 7:6, 6:2.

Aryna Sabalenka
Арына Сабаленка. Фото: Rob Prange / Keystone Press Agency

Другая ракетка свету Арына Сабаленка ў стартавым матчы (1/32 фіналу) турніру WTA-1000 у Рыме пацярпела паразу ад амерыканкі Сафіі Кенін, якая ў рэйтынгу WTA займае 134-ю пазіцыю.

«Я выматана. Мне адзначна патрэбна падзарадка», — пракаментавала Сабаленка паразу ў сваім акаўнце ў твітары.

На працягу першай партыі беларуска ўвесь час была ў ролі даганяючай. Лёс сэта, які доўжыўся больш за гадзіну, вырашыўся на тай-брэйку, які амерыканка выйграла. У другім сэце дамінаванне прадстаўніцы ЗША было татальным.

Сусветныя СМІ адрэагавалі на паразу беларускай тэнісісткі бескампраміснымі загалоўкамі, піша Onet.pl.

Так, італьянскі intermagazine.eu паведаміў пра вынік Сабаленка ў кароткай нататцы пад назвай «Падзенне зоркі ў Рыме». «Накаўт Сабаленка» — так назвала свой артыкул італьянскае інфармагенцтва Ansa, пасля чаго таксама ахарактарызавала паразу як падзенне вядучай тэнісісткі свету.

Іспанскі сайт bolamarilla.com адзначыў, што Сафія Кенін нанесла «ўдар дня», дадаўшы, што амерыканка паказала выдатны тэніс.

Нямецкі сайт tennisaktuell.de напісаў: «Сафія Кенін нанесла паразу Арыне Сабаленка». Аўтар тэксту адзначыў, што галоўнай праблемай беларускі ў матчы стала вельмі дрэнная гульня пасля сваёй падачы.

Афіцыйны сайт WTA назваў тэкст «Кенін накаўтавала Сабаленка ў другім раўндзе». Сэрвіс паведамляе, што амерыканка ўпершыню за тры гады атрымала перамогу над тэнісісткай з першай «дзясяткі».

Гэта не адзіная сенсацыя чацвярга — перад матчам паміж Кенін і Сабаленка яшчэ адна топавая тэнісістка, «трэцяя ракетка» Джэсіка Пегула прайграла ў трох сэтах Тэйлар Таўнсэнд, якая займае ў рэйтынгу WTA 168 месца, і выбыла з турнiру.

Чытайце яшчэ:

Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі

Арына Сабаленка не разумее, за што яе ненавідзяць украінкі

Каментары10

  • Максим Дизайнер
    12.05.2023
    Как женщина!
  • Цім
    12.05.2023
    Год таму на гэтым Рым-WTA-1000 Сабаленка была у 1/2 фінала. І зараз згубіла тыя балы рэйтынгу.
  • 100%
    12.05.2023
    Прыемная навина!!!

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна18

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта29

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне19

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

Захісталася крэсла пад міністрам архітэктуры і будаўніцтва2

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка22

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»4

МЗС выклікала часовага паверанага Літвы, заяўляе пра парушэнне мяжы ўкраінскім беспілотнікам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна18

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць