Уладзімір — жыхар Наваельні (Дзятлаўскі раён), быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Яго абвінавацілі паводле арт. 364 і 369 Крымінальнага кодэкса (пагроза гвалтам супрацоўніку міліцыі і яго публічная абраза як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
Згодна з матэрыяламі справы, Сокал у жніўні 2020 года ў адным з тг-чатаў апублікаваў абразлівыя паведамленні ў адрас супрацоўніка міліцыі з пагрозамі прымяніць да яго гвалт.
Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду 3 чэрвеня 2021 года. Тэрмін Уладзімір адбываў у магілёўскай калоніі №15, адкуль выйшаў на волю 6 мая, паведамляюць праваабаронцы.
Каментары