Збітыя ўчора самалёты наносілі ракетны ўдар па Чарнігаўскай вобласці — «Коммерсант»
Інфармаванае расійскае выданне «Коммерсант» раскрыла некаторыя дэталі збіцця двух самалётаў і двух верталётаў над Бранскай вобласцю ўчора.
«Верталёты Мі-8, якія разбіліся ў Бранскай вобласці, і знішчальнікі Су-34 і Су-35 уваходзілі ў адну авіягрупу і маглі быць збітыя практычна адначасова», — паведамляе «Коммерсант».
Паводле інфармацыі выдання, знішчальнікі павінны былі нанесці ракетна-бомбавы ўдар па цэлях на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны, а верталёты — іх падстрахаваць, каб у тым ліку падабраць экіпажы знішчальнікаў, калі яны будуць збітыя агнём праціўніка. У выніку ўсе яны былі знішчаныя, іх экіпажы, усяго 9 чалавек, загінулі.
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары