Спорт

Кароль стаміўся. «Ралан Гарос» упершыню за 18 гадоў пройдзе без Рафаэля Надаля

У гэтым годзе Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе («Ралан Гарос») упершыню з 2005 года пройдзе без Рафаэля Надаля. У чацвер іспанец заявіў, што вымушаны зняцца з турніру з-за траўмы. Ён таксама сказаў, што плануе завяршыць тэнісную кар'еру пасля сезона 2024 года.

Рафаэль Надаль. Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP

«Не я прымаў рашэнне, так вырашыла маё цела, — сказаў Надаль. — Наступны год, верагодна, будзе маім апошнім годам, гэта мая ідэя. Калі я зараз буду працягваць гуляць, я не змагу гэтага дамагчыся».

«Ралан Гарос» — адзін з чатырох турніраў серыі «Вялікага шлема», і Рафаэль Надаль з'яўляецца абсалютным яго каралём, піша Бі-бі-сі.

Ён выйграваў турнір 14 разоў, уключаючы мінулы год. Усяго на рахунку іспанца 22 тытулы «Вялікага шлема»: яшчэ па два разы ён выйграваў Australian Open і Уімблдан, і чатыры разы — US Open.

«Сітуацыя з траўмай, якую я атрымаў у Аўстраліі, развівалася не так, як мне хацелася б. З тых часоў мне давялося шмат ад чаго адмовіцца, і цяпер «Ралан Гарос» таксама немагчымы. Вы можаце ўявіць, як гэта цяжка для мяне, улічваючы, што для мяне значыць гэты турнір», — сказаў Надаль журналістам.

Паводле яго, ён не мае намеру вяртацца на корт у найбліжэйшыя некалькі месяцаў. З вялікай доляй імавернасці сезон-2023 можна лічыць для Надаля датэрмінова завершаным.

«Ралан Гарос» пройдзе ў Парыжы 28 мая — 11 чэрвеня. У календары гэтага года застаецца яшчэ два турніры «Вялікага шлема» — Уімблдан у ліпені і Адкрыты чэмпіянат ЗША ў верасні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць