Генеральны сакратар Кабміна краіны Хіракадзу Мацуна лічыць, што такія дзеянні пагоршаць напружанасць ва Украіне.
Урад Японіі лічыць, што перамяшчэнне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі павысіць градус напружанасці вакол сітуацыі ва Украіне. Пра гэта ў пятніцу заявіў генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Хіракадзу Мацуна.
«Мы асуджаем пастанову аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі, якая на фоне расійскага ўварвання ва Украіну толькі павысіць градус напружанасці», — адзначыў ён. Мацуна падкрэсліў, што Японія, «будучы адзінай краінай, якая пацярпела ад атамных бамбаванняў, лічыць пагрозы прымянення ядзернай зброі зусім недапушчальнымі», піша ТАСС.
У чацвер міністры абароны Расіі і Беларусі Сяргей Шайгу і Віктар Хрэнін падпісалі ў Мінску дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перамяшчэнне нестратэгічнай ядзернай зброі з Расіі на тэрыторыю краіны ўжо пачалося.
Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі не будзе азначаць рэальную эскалацыю з боку РФ — ISW
Кіраўнікі Мінабароны РФ і Беларусі падпісалі дакументы наконт нестратэгічнай ядзернай зброі РФ на тэрыторыі Беларусі. Кнопка будзе толькі ў Расіі
У ЗША адказалі, ці будуць яны мяняць размяшчэнне сваіх ядзерных сіл пасля перамяшчэння расійскай зброі ў Беларусь
Лукашэнка заявіў, што пачалося перамяшчэнне ў Беларусь ядзерных боепрыпасаў
Каментары