Свет33

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі не будзе азначаць рэальную эскалацыю з боку РФ — ISW

«Разгортванне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі патрабуе наяўнасці значнай вайсковай інфраструктуры, а таксама расійскага камандавання і кантролю над элементамі беларускіх узброеных сіл», — канстатуюць у Інстытуце вывучэння вайны.

Пагадненне аб размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі скіраванае на замацаванне фактычнага вайсковага кантролю РФ над Беларуссю, верагоднае разгортванне ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі наўрад ці будзе азначаць якую-небудзь эскалацыю з боку Расіі, перакананыя аналітыкі Інстытута вывучэння вайны, як зазначае «Украінская праўда».

25 мая ў Мінску міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падпісалі дакументы аб размяшчэнні расійскай нестратэгічнай (тактычнай) ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Шайгу падкрэсліў, што Расія захавае кантроль над тактычнай ядзернай зброяй у выпадку яе размяшчэння ў Беларусі, і заявіў, што беларускія самалёты цяпер здольныя несці ядзерную зброю.

У ISW нагадалі, што 25 сакавіка Уладзімір Пуцін раней абвясціў, што Расія размесціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі да 1 ліпеня, імаверна, для таго, каб аднавіць інфармацыю аб патэнцыйнай ядзернай эскалацыі з-за вайны ва Украіне.

Падчас падпісання пагаднення Шайгу таксама абвясціў, што расійскія войскі разгорнуць дадатковыя воінскія кантынгенты ў Беларусі для развіцця ваеннай інфраструктуры, пашырэння сумесных баявых вучэнняў і правядзення разведвальных мерапрыемстваў паблізу межаў Саюзнай дзяржавы.

«Разгортванне тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі патрабуе наяўнасці значнай вайсковай інфраструктуры, а таксама расійскага камандавання і кантролю над элементамі беларускіх узброеных сіл. Крэмль, верагодна, мае намер выкарыстоўваць гэтыя патрабаванні для далейшага падпарадкавання беларускай сферы бяспецы Расіі», — падкрэслілі ў ISW.

Каментары3

  • Владислав
    26.05.2023

    Гэта значыць, што ЗША і Вялікабрытанія могуць прызнаць Будапешцкі мемарандум 1994 года несапраўдным у дачыненні да Беларусі.
    У тэксце мемарандума гаварылася:
    "Taking into account the commitment of the Republic of Belarus to eliminate all nuclear weapons from its territory within a specified period of time"
  • Пеця
    26.05.2023
    Смех.
  • ЦРУ
    26.05.2023
    Гэта той жа самы iнстытут, якi не прагназаваў нападу на Украiну з Беларусi. Але яны памыляюцца невыпадкова. Могуць верагодна працаваць на Маскву. Проста прызнанне гэтае пагрозы запатрабуе ад Вашынгтона i саюзнiкаў разглядаць зусiм iншай ваеннай дапамогi Украiне ў адказ. Тут праца iдзе высокага ўзроўня.

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні9

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка на вялізным аўто трапіла ў чорны спіс платнага паркінгу ў цэнтры сталіцы4

У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі3

Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт12

Зяленскі: ЗША аднавілі абмен разведданымі з Украінай

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках71

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА9

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні9

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць