Культура44

Выбітныя дацкія мастакі XIX стагоддзя выкарыстоўвалі піва перад нанясеннем фарбаў. Расказваем, чаму яны так рабілі ФОТЫ

Даследчыкі з Нацыянальнай галерэі Даніі вырашылі правесці аналіз знакамітых дацкіх карцін для выяўлення бялковых астаткаў ад фарбаў на палотнах, але ў выніку высветлілі нешта больш цікавае. 

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

У вядомых дацкіх карцінах, напісаных у папярэдніх стагоддзях, навукоўцы выявілі сляды піва на палотнах. Адпаведнае даследаванне было апублікавана 24 мая ў навуковым часопісе Science Advances.

Гэтую тэорыю аб выкарыстанні піва пацвердзілі даследчыкі з Нацыянальнай галерэі Даніі. Па словах аднаго з навукоўцаў, рэстаўратара Сесіла Крарупа Андэрсана, даследаванне пачалося з пошукаў жывёльнага клею (сумесі для растварэння фарбаў), але потым прывяло да нечаканых вынікаў.

Першая палова XIX стагоддзя называецца эпохай «Залатога стагоддзя» дацкага мастацтва. У тыя часы пісалі свае карціны такія выбітныя мастакі, як Крыстафер Вільгельм Экерсберг, Вільгельм Бендз, Крыстэн Кёбке і іншыя. Як высветлілася, майстры чэрпалі дадатковае натхненне пры дапамозе незвычайных рэчываў. Для падрыхтоўкі палотнаў яны выкарыстоўвалі адходы, якія заставаліся пасля варэння піва.

«Аказалася, што мастакі эпохі «Залатога стагоддзя» ў Даніі грунтавалі свае палотны літаральна півам. Карціны Экерсберга і Кёбке былі дасканала вывучаны з дапамогай сучасных метадаў і тэхналогій, пасля чаго было выяўлена, што на сямі палотнах ёсць збожжавыя і дражджавыя бялкі, у тым ліку ячмень, грэчка, пшаніца і жыта. Усе гэтыя бялкі ёсць кампанентамі для вытворчасці піва, і пры гэтым яны пастаянна дэградуюць, што ўказвае на ўжыванне датчанамі перапрацаваных пабочных адходаў піваварэння», — піша Сесіл Краруп Андэрсан і іншыя навукоўцы ў сваім даследаванні.

(Усе карціны, размешчаныя ніжэй, былі прааналізаваны ў даследаванні).

Крыстафер Вільгельм Экерсберг, «Рускі флот каля Эльсінара», 1826 год. Фота: Wikimedia Commons
Крыстафер Вільгельм Экерсберг, «Дацкі вайсковы карабель Dronning Marie з 84 гарматамі ў праліве», 1834 год. Фота: Wikimedia Commons
Крыстэн Кёбке, «Сусанна Сесілія Кёбке, жонка мастака», 1836 год. Фота: Wikimedia Commons
Крыстэн Кёбке, «Партрэт мастака-дэкаратара Г. К. Хілкера», 1837 год. Фота: Wikimedia Commons

Навукоўцы патлумачылі, што адходы піваварэння наносілі на палотны ў выглядзе пасты для стварэння гладкай паверхні і прадухілення прасочвання фарбы.

Аўтары даследавання ўпэўненыя, што гэтыя новыя веды дапамогуць зразумець, як даўжэй захаваць шэдэўры мастацтва.

Каментары4

  • дуся
    29.05.2023
    Таму што апасля выкарыстання водкi рукі трасуцца, а апасля пiва не.
  • Wunderwaffe
    29.05.2023
    Žvir,скисло уже или окончательно разделилось(судьба большинства очень старых сортов). А почему так грунтовали холст? Потому что дешево было. Фактически, вся городская Европа от почти немовлят до глубоких стариканов до появления качественных водопроводов и водоочистки пили в основном пиво и другие напитки. Потому что вода была грязная, вонючая и заразная.
  • Žvir :)
    29.05.2023
    Wunderwaffe, дык вада й цяпер, як і раней, аўно, але ў дадатак і піва вырадзілася, як на бяду. Так і жывем. Некалі ў Гамбургу я адмыслова выдаткаваў час, ды пакаштаваў 8 гатункаў піва ў розных спецыялізаваных пад той напой сур'ёзных установах. Халтура, скажу я вам ! Сёньня самае смачнае піва Еўропы (а больш і няма дзе, зусім) вараць у Латвіі. Пацьвердзіў гэта ня толькі дэгустацыяй, але й назіраньнем за спажываньнем той прадукцыі ў пляжных шалманчыках (самы народны тэст!). Усе замежнікі бяруць толькі тутэйшае, ніякае бельгійскае, нямецкае ці нідэрляндскае іх не цікавіць... Ну, чэскае яшчэ бяруць добра.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць