Выбітныя дацкія мастакі XIX стагоддзя выкарыстоўвалі піва перад нанясеннем фарбаў. Расказваем, чаму яны так рабілі ФОТЫ
Даследчыкі з Нацыянальнай галерэі Даніі вырашылі правесці аналіз знакамітых дацкіх карцін для выяўлення бялковых астаткаў ад фарбаў на палотнах, але ў выніку высветлілі нешта больш цікавае.

У вядомых дацкіх карцінах, напісаных у папярэдніх стагоддзях, навукоўцы выявілі сляды піва на палотнах. Адпаведнае даследаванне было апублікавана 24 мая ў навуковым часопісе Science Advances.
Гэтую тэорыю аб выкарыстанні піва пацвердзілі даследчыкі з Нацыянальнай галерэі Даніі. Па словах аднаго з навукоўцаў, рэстаўратара Сесіла Крарупа Андэрсана, даследаванне пачалося з пошукаў жывёльнага клею (сумесі для растварэння фарбаў), але потым прывяло да нечаканых вынікаў.
Першая палова XIX стагоддзя называецца эпохай «Залатога стагоддзя» дацкага мастацтва. У тыя часы пісалі свае карціны такія выбітныя мастакі, як Крыстафер Вільгельм Экерсберг, Вільгельм Бендз, Крыстэн Кёбке і іншыя. Як высветлілася, майстры чэрпалі дадатковае натхненне пры дапамозе незвычайных рэчываў. Для падрыхтоўкі палотнаў яны выкарыстоўвалі адходы, якія заставаліся пасля варэння піва.
«Аказалася, што мастакі эпохі «Залатога стагоддзя» ў Даніі грунтавалі свае палотны літаральна півам. Карціны Экерсберга і Кёбке былі дасканала вывучаны з дапамогай сучасных метадаў і тэхналогій, пасля чаго было выяўлена, што на сямі палотнах ёсць збожжавыя і дражджавыя бялкі, у тым ліку ячмень, грэчка, пшаніца і жыта. Усе гэтыя бялкі ёсць кампанентамі для вытворчасці піва, і пры гэтым яны пастаянна дэградуюць, што ўказвае на ўжыванне датчанамі перапрацаваных пабочных адходаў піваварэння», — піша Сесіл Краруп Андэрсан і іншыя навукоўцы ў сваім даследаванні.
(Усе карціны, размешчаныя ніжэй, былі прааналізаваны ў даследаванні).




Навукоўцы патлумачылі, што адходы піваварэння наносілі на палотны ў выглядзе пасты для стварэння гладкай паверхні і прадухілення прасочвання фарбы.
Аўтары даследавання ўпэўненыя, што гэтыя новыя веды дапамогуць зразумець, як даўжэй захаваць шэдэўры мастацтва.
«Мы будзем пераглядаць свае запісы па меры магчымасцяў». Амерыканская ўстанова адказала на беларускі запыт адносна змены подпісаў пра паходжанне мастакоў
«Нават Прыпяць моцна змяніла сваё рэчышча». Беларус з дапамогай ChatGPT стварыў унікальны сайт, дзе старадаўнія карты Беларусі можна параўнаць з сучаснымі
Топ культурніцкіх каналаў ад Мікіты Моніча
Каментары