Грамадства11

У Варшаве стварылі мурал у гонар Міраслава Лазоўскага

Пабачыць мурал з выявай нядаўна загінулага ваяра-каліноўца Міраслава Лазоўскага можна на пляцоўцы задняга дворыка Музея Вольнай Беларусі на вуліцы Foksal, 11, як паведамляе арганізацыя «Рух».

Фота: t.me/ruchbelnac

Міраслаў Лазоўскі — адзін з пяці байцоў-каліноўцаў, якія нядаўна загінулі пад Бахмутам. Ён нарадзіся ў Мінску, яго бацька паходзіць са Случчыны, а мама — з Магілёўшчыны. Скончыў ён Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

У 1995 годзе Міраслаў уступіў у заснаванае Міколам Статкевічам «Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў», у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў «Белага легіёна» — ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі.

Сябры «Белага легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсцяў у 1996-1999 гадах. Арганізацыя сышла ў падполле на пачатку 2000-х.

Апошні раз згадкі пра «Белы легіён» з'яўляліся ў 2017 годзе. Тады Лазоўскага і былых кіраўнікоў арганізацыі затрымалі па «справе патрыётаў», аднак неўзабаве вызвалілі з-пад варты.

У 2013 годзе Міраслаў Лазоўскі заснаваў кніжную серыю «Беларусь у войнах», яе мэтай ён называў распаўсюджванне навукова-папулярных выданняў аб гісторыі Беларусі.

Працаваў інжынерам, а пасля — у выдавецтве «Кнігазбор», якое зліквідавалі ўлады ў студзені 2023 года.

Міраслава Лазоўскага пахавалі 26 мая ў Кіеве. Імёны іншых чатырох каліноўцаў, якія загінулі разам з ім, пакуль не называюць.

Каментары1

  • mikola
    29.05.2023
    Slava Geroijam !

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць