Свет1010

Некаторыя сябры NATO могуць увесці войскі ва Украіну — былы генеральны сакратар

Група краін — сяброў NATO, магчыма, вырашыць скіраваць на дапамогу Украіне свае ўзброеныя сілы, калі іншыя ўдзельнікі альянсу не дадуць Кіеву дакладных гарантый бяспекі на ліпеньскім саміце ў Вільні, пра гэта заявіў былы генеральны сакратар арганізацыі Андэрс Расмусен.

У пачатку гэтага тыдня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што прыме запрашэнне на ўдзел у ліпеньскім саміце краін NATO толькі пры пэўных умовах. Паводле яго слоў, гэты саміт будзе добрай пляцоўкай для таго, каб падпісаць там дакументы аб гарантыях бяспекі для Украіны. У адваротным выпадку, сказаў Зяленскі, ён не бачыць сэнсу ў такіх сустрэчах.

Са слоў Расмусена, выключна важна, каб Украіне былі дадзеныя пісьмовыя гарантыі бяспекі — пераважна яшчэ да саміту, магчыма, па-за рамкамі NATO. Гэтыя гарантыі павінны ахопліваць абмен разведвальнымі звесткамі, нарошчванне вытворчасці боепрыпасаў, аперацыйную сумяшчальнасць са стандартамі NATO і пастаўку ўзбраенняў у колькасцях, дастатковых для ўтрымання Расіі ад новых нападаў.

«Калі NATO не здолее дамовіцца аб выразным шляху для Украіны, існуе відавочная магчымасць, што некаторыя краіны распачнуць дзеянні ў індывідуальным парадку. Мы ведаем, што Польшча вельмі настроеная на аказанне канкрэтнай дапамогі Украіне. І я не магу выключыць магчымасці, што Польшча ў гэтым кантэксце ўцягнецца яшчэ мацней на нацыянальным узроўні, а за ёй пойдуць балтыйскія краіны — цалкам магчыма, уключаючы варыянт з адпраўкай войскаў на поле бою», — сказаў Андэрс Расмусен.

Як піша брытанская газета Guardian, Расмусен, які выступае ў якасці афіцыйнага дарадцы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага па пытаннях месца Украіны ў будучай архітэктуры еўрапейскай бяспекі, у гэтыя дні здзяйсняе турнэ па Еўропе і ЗША, каб ацаніць перапады настрояў сярод саюзнікаў напярэдадні крытычна важнага для Украіны саміту, які адкрыецца 11 ліпеня.

«Думаю, палякі гатовыя сур'ёзна разгледзець пытанне аб тым, каб узяць ініцыятыву ў свае рукі і сабраць «кааліцыю добрай волі», калі Украіна нічога не атрымае на саміце ў Вільні. Мы не павінны недаацэньваць польскіх настрояў: яны адчуваюць што Заходняя Еўропа занадта доўга адмаўлялася прыслухоўвацца да іх перасцярогаў наконт расійскага менталітэту», — сказаў Андэрс Расмусен.

Словы Расмусена прагучалі на фоне заяў яго пераемніка на пасадзе кіраўніка Паўночнаатлантычнага альянсу Енса Столтэнберга пра тое, што хоць пытанне гарантый бяспекі для Украіны будзе ўключанае ў парадак дня саміту, аднак згодна з 5-м артыкулам Вашынгтонскай дамовы NATO можа гарантаваць усялякую бяспеку толькі для сваіх паўнапраўных сяброў.

Раней Уладзімір Зяленскі прызнаў, што ва Украіны няма шанцу ўступіць у NATO, пакуль ідзе вайна. «Не таму, што не хочам, а таму, што гэта немагчыма, — сказаў ён. — Мы людзі адэкватныя і разумеем, што ніводную краіну NATO мы не будзем уцягваць у вайну».

Аднак Расмусен адхіліў гэты аргумент. З ягоных слоў, адмова ад выдачы Украіне дарогі ў NATO да заканчэння вайны будзе азначаць фактычна права вета для Пуціна.

На думку Расмусена, у выпадку, калі саміт NATO не прынясе вынікаў, Украіна мае законнае права звярнуцца да краін-удзельніц паасобку па вайсковую дапамогу.

«Пасля даволі павольнага разварушвання такога роду ідэі ўпэўнена набіраюць сілу», — сказаў на заканчэнне экс-кіраўнік NATO.

Каментары10

  • Жвір
    08.06.2023
    Прадказальна і чакана. Аднак ёсьць краіны, якія даўно былі абавязаны гэта зрабіць, адпаведна Будапешта 94.
  • **
    08.06.2023
    "сябры NATO"
    пакуль не само непасрэдна NATO, а ўсяго толькі сябры...
  • 101
    08.06.2023
    на фота гляджу...
    а чаму надпіс NATO адлюстраваны - OTAN
    чаму?

    адлюстраваны надпіс сустракаецца, напрыклад, на рэанімабілях, што зразумела - чалавека вяртаюць да жыцця
    а тут чаму?

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко3

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»1

Фядута пра Аўтуховіча: У дворыку «Амерыканкі» ён упарта рабіў практыкаванні, імкнучыся падтрымліваць сябе ў форме

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў12

Галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» ўнеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац»53

Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў5

На былога кіраўніка Гомеля Прывалава завялі крымінальную справу1

Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць