Свет33

Ролю журы Еўрабачання могуць перагледзець з-за Käärijä

Käärijä з вялікім адрывам перамог у галасаванні гледачоў Еўрабачання, але саступіў Швецыі па балах ад журы.

Выступ Käärijä ў гранд-фінале Еўрабачання. Фота: Martin Meissner / AP

Разгневаныя фанаты, абураныя паразай Käärijä, завалілі лістамі нарвежскую вяшчальную кампанію NRK пасля фіналу Еўрабачання. Фанаты заявілі, што сістэма журы на конкурсе павінна быць адмененая ці, прынамсі, змененая, піша Yle.

Käärijä з вялікім адрывам перамог у галасаванні гледачоў, але саступіў Швецыі па балах ад журы.

Кіраўнік праекта з NRK Тэа Фліндэр паведаміла нарвежскаму TV2, што кампанія вядзе перамовы з Еўрапейскім вяшчальным саюзам (EBU) аб сістэме журы. Чакаецца, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ў студзені.

— Рэакцыя людзей паказвае, што гэта можа быць добрай магчымасцю для EBU перагледзець працу журы, — сказала яна ў інтэрв'ю TV2.

— Мы вядзём перамовы з EBU, і нам паведамілі, што будзе праведзена пераацэнка і ў студзені прынята пастанова, — працягвае Тэа Фліндэр.

Мортэн Томасэн, прэзідэнт нарвежскага клуба Еўрабачання, кажа, што гэтая інфармацыя чаканая, бо Käärijä быў відавочным фаварытам.

— Я спадзяюся, што колькасць членаў нацыянальнага журы будзе павялічана, а яго склад зменены, каб у ім маглі ўдзельнічаць шараговыя фанаты, — сказаў Томасэн.

Аднак ён чакае, што журы застанецца, і яго ўплыў захаваецца на ўзроўні 50%.

На апошнім Еўрабачанні Фінляндыя атрымала ад гледачоў 376 балаў, а Швецыя — 243. Прафесійнае журы дало Швецыі 340 балаў, а Фінляндыі — 150.

Каментары3

  • Лабус Вігас
    16.06.2023
    З вынікамі ўсё больш прасцей і больш прагматычна. У наступным 2024 годзе споўніцца 50 гадоў перамогі АBBA з песняй Waterloo на Эўрабачаньні ў Брытаніі.
    Менавіта таму і вынік пад гэты юбілей 🤗
  • Все правильно делают
    16.06.2023
    Победившая песня была настолько скучная и невыражительная, что ей можно пытать.
  • sert
    16.06.2023
    шведзкая песьня была лепшая. а з выбарам "народам" часцей будзе выгрываць пашляціна як гэтая фінская кампазіцыя

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →