Усяго патроху2222

Чуткі пра смерць шведскай нацыі моцна перабольшаныя

Артыкул «Сэксуальнае выхаванне ў Швецыі» выклікаў дыскусію на сайце nn.by. Аўтар блогу, з якога быў перадрукаваны артыкул, вырашыў адказаць усім, хто сцвярджае, быццам бы, неўзабаве шведы знікнуць як нацыя.

Артыкул «Сэксуальнае выхаванне ў Швецыі» выклікаў дыскусію на сайце nn.by. Аўтар блогу, з якога быў перадрукаваны артыкул, вырашыў адказаць усім, хто сцвярджае, быццам бы, неўзабаве шведы знікнуць як нацыя.

Узровень нараджальнасці ў Швецыі летась быў рэкордным за апошнія 15 гадоў. Індэкс нараджальнасці склаў 1,91 дзіцяці на жанчыну. (Цэнтральнае статыстычнае бюро).

Лічыцца, што для паўнавартаснага дэмаграфічнага аднаўлення гэты індэкс мае складаць 2,1 дзіцяці на жанчыну. У 2008 годзе ў Швецыі нарадзіліся 109 301 дзіця, што на 1880 больш, чым у 2007 годзе. У Беларусі ў мінулым годзе нарадзілася 107 910 тыс. дзяцей. Дадам, што ў Швецыі жыве на 400 тыс. менш жыхароў, чым у Беларусі.

Дзіцячая смяротнасць у Швецыі (як і ў Нарвегіі, Фінляндыі і Ісландыі) адна з самых малых у свеце. На тысячу народжаных памірае 4. У Беларусі — 14!!!

Большасць дзяцей у сем’ях нараджаюцца ў поўных сем’ях, таму што больш 75% шведаў хочуць жыць у шлюбе, неістотна — афіцыйным ці грамадзянскім.

Шведская сям’я атрымлівае ад дзяржавы каля 1 тыс. крон у месяц (каля 395 тыс. беларускіх рублёў) на кожнае дзіця (ад моманту нараджэння да 16 гадоў альбо заканчэння школы. У Беларусі маладым бацькам пры нараджэнні дзіцяці робіццца адзіначасовая выплата ў памеры 5 бюджэтаў пражытковага мінімуму, на сёння — 1250000 руб., да трох гадоў на кожнае дзіця плацяць каля 80% ад мінімальнага пражытковага мінімуму, калі дзіця выхоўваецца ў дома — каля 200 тыс. руб., і каля 50% ад МПМ, калі дзіця выхоўваецца ў дзіцячым садку — nn.by).

Сем’і, у якіх гадуецца больш трох дзяцей, карыстаюцца дадатковымі дзяржаўнымі субсідыямі. Дэкрэтны адпачынак у Швецыі працягваецца 12 месяцаў (шэсць месяцаў для мамы і шэсць — для таты). Таму з бацькоў, хто сядзіць з дзіцём дома, выплочваецца 80% папярэдняга заробку.

Як толькі дзіцяці спаўняецца год, яшчэ цягам 90 дзён той з бацькоў, які працягвае заставацца з малым, атрымлівае дапамогу ў памеры 60-ці крон у дзень.

А ці ёсць у Швецыі праблема самотных маці? Мамы ёсць, а праблем няма. Калі мужчына адмаўляецца ад бацькоўства, то па заяве жанчыны ён павінен прымусова прайсці аналіз на бацькоўства. Калі аналіз станоўчы, то бацька абавязаны плаціць аліменты ў дзяржаўную казну, а ўжо адтуль адпаведныя службы накіроўваюць грошы маці. Калі, напрыклад, жанчына ад самага пачатку хацела сама выхоўваць дзіця, яна і так атрымае годную дапамогу ад дзяржавы.

За год у краіне адбываецца каля 33 тыс. абортаў. У Беларусь за 2008 год было зроблена амаль 39 тыс. абортаў.

Падарожжа па Скандынавіі

Каментары22

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны24

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны24

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць