Грамадства55

Некаторым затрыманым прапануюць пералічыць грошы на дабрачынны рахунак, каб пазбегнуць сутак ці выйсці з СІЗА. Што вядома пра дзіўную практыку?

Раней добраахвотна-прымусовыя ахвяраванні ў вызначаныя ўладамі арганізацыі спаганялі з тых, хто данаціў у падтрымку рэпрэсаваных. За гэта абяцалі не распачынаць крымінальнай справы. Але выглядае, што некаторым затрыманым рэжым прапануе «адкупіцца», каб закрылі ўжо заведзеную справу або зменшылі пакаранне па адміністратыўцы. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», некаторым людзям, затрыманым па палітычных матывах, прапануюць паменшыць пакаранне шляхам ахвяравання даволі буйных сум грошай у пэўныя дабрачынныя арганізацыі.

Пра такія кейсы вядома і па адміністрацыйных справах, і па крымінальных.

Тым, на каго заведзена адміністрацыйная справа, сілавікі прапануюць пералічыць грошы ў вызначаныя імі дзяржаўныя арганізацыі ці калядзяржаўныя фонды, каб чалавек мог атрымаць штраф замест сутак ці меншую колькасць сутак.

Інфармацыя пра такія выпадкі даходзіць і да праваабаронцаў. Па словах стваральніцы ініцыятывы Dissidentby Марыны Касінеравай, такія звесткі звычайна з'яўляюцца пасля чарговай хвалі масавых затрыманняў. 

Марына Касінерава. Фота: асабісты архіў

«Падчас такіх масавых аблаў затрымліваюць вялікую колькасць людзей, частка з якіх трапляе ў рукі сілавікоў цалкам выпадкова. Але вядома, што калі чалавека ўжо затрымалі і завялі на яго адміністрацыйную ці крымінальную справу, то проста так закрыць яе і адпусціць чалавека ў нас не могуць», — кажа Касінерава.

Па яе назіраннях, з прапановамі аплаціць «штраф» звяртаюцца да тых, што ўжо па 3—6 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА.

Касінерава кажа, што на сваякоў затрыманых выходзяць нейкія людзі са следчых органаў, якія прапануюць, як яны кажуць, заплаціць «штраф» у абмен на вызваленне чалавека з-за кратаў.

«Калі з такімі гісторыямі да нас звяртаюцца сваякі затрыманых, то падчас размовы мы ўдакладняем, што гэта не штраф, бо ніякага рашэння суда не было. Людзям проста прапануюць перавесці грошы на пэўны рахунак, які належыць дабрачыннай арганізацыі», — кажа Касінерава.

Па яе словах, гаворка ішла пра даволі буйныя па беларускіх мерках сумы.

«З таго, што мы ведаем, то гэта былі сумы эквівалентныя 2—3 тысячам даляраў».

У выпадках з адміністрацыйнымі справамі, пра якія чула «Наша Ніва», размова вялася пра некалькі соцень рублёў.

Па назіраннях Марыны Касінеравай, з такімі прапановамі звяртаюцца ў тых выпадках, калі чалавек ужо даволі працяглы час знаходзіцца ў СІЗА, а знайсці на яго нейкую інфармацыю, за якую суд можа зачапіцца і вынесці абвінаваўчы прысуд, не атрымоўваецца.

«Гэта могуць быць людзі, якіх затрымалі за нейкія каментарыі, але яны па сваім змесце былі далёкія ад таго, каб чалавека можна было пасадзіць за краты. Таму выглядае так, што так як проста вызваліць чалавека яны не могуць, то прыдумалі такі кейс, каб можна было хоць нешта ад яго атрымаць», — мяркуе праваабаронца.

Уся працэдура трымаецца на чэсным слове, бо калі чалавека выпускаюць з СІЗА, то ён не атрымлівае ніякіх дакументаў аб тым, што справа закрытая ці нешта змянілася. Яму проста дэ-факта змяняюць меру ўтрымання.

«Важна, што чалавек, пагадзіўшыся на такую авантуру, мусіць сам прынесці квіток з пацвярджэннем аплаты сілавікам, таму ў людзей застаецца боязь, што там іх зноў могуць затрымаць і змясціць пад варту. Але з вядомых нам выпадкаў такога не было. Чалавеку, які пагадзіўся зрабіць «ахвяраванне», праз нейкі час прыходзіла інфармацыя пра тое, што справа закрытая».

Праваабаронца падкрэслівае, што такія прапановы паступаюць толькі тым затрыманым, хто ніколі раней не затрымліваўся па палітычных артыкулах.

«Такое дакладна не прапануюць актывістам, медыйным асобам ці тым, хто раней трапляў у поле зроку сілавікоў па палітычных матывах», — кажа Касінерава.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ


Каментары5

  • Жмяк
    20.06.2023
    Але гэта "жж" - не проста так. Калі яны патрабуюць пераліку на нейкі дабрачынны рахунак - варта праверыць, якіх красаўцаў гэта дабрачынная арганізацыя фінансуе і зрабіць адпаведныя высновы / крокі ? Не?
  • Вундэркінд
    20.06.2023
    Жмяк, якія высновы? Усе ўсё ведаюць - штрафы і інш. паборы з палітзняволенных прама йдуць на прэміі і інш. выплаты карных ворганаў. Вось Амэрыку адкрылі, 30 год існуе гэтая сістэма і толькі зараз пачалі разьбірацца
  • Харэ ў хару Крышна
    20.06.2023
    Агентурная дзейнасьць структураў КДБ і ГУБАЗіК да інш. структур напрамую зьвязана з паборамі і канфіскацыяў маёмасьці палітычных апанентаў. Навад чынавецтва Мытні корміцца з канфіската, таму усе гэтыя ворганы напрамую не зацікаўлены ў спыненьні рэпрэсій.

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення15

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ1

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк49

Правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава18

40‑гадоваму Бычаку выдалі генеральскія пагоны14

У Баранавічах галоўную навагоднюю ёлку запальваў эльф на пажарнай драбіне ВІДЭА3

Фоты з Пецярбурга даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

У Канадзе дазволілі збіраць подпісы за рэферэндум аб аддзяленні галоўнай нафтаздабыўной правінцыі10

Якія тавары беларусы часцей за ўсё вязуць з-за мяжы1

У ЗША пачнуць будаваць вайсковыя караблі класа «Трамп»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення15

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць