Эканоміка55

Колькі каштуе мяса ў Мінску. Вялікі агляд цэн з Камароўкі, гіпермаркетаў і інтэрнэт-крам

Агляд цэн на розныя віды мяса ў некалькіх гандлёвых пунктах Мінска падрыхтавала выданне Myfin.by.

Мяса на Камароўцы

На Камароўскім рынку прадаўцы раз-пораз зазываюць пакупнікоў, абяцаючы прадаць якаснае «свежае» мяса. Можна знайсці розныя мясныя прадукты — ад бараніны да курыных трыбухоў.

Цэны ў прадаўцоў могуць адрознівацца ў межах некалькіх рублёў. Але ў сярэднім усе трымаюцца прыкладна аднолькавых значэнняў.

Цэны за адзін кілаграм свініны на Камароўскім рынку наступныя:

  • шыя — 20 рублёў;
  • выразка — 20 рублёў;
  • паляндвіца — 20 рублёў;
  • кумпяк — 14,90 рубля;
  • лапатка — 13 рублёў;
  • грудзінка — 14,50 рубля;
  • рэбры — 19,90 рубля;
  • галёнка — 6 рублёў.

Трохі даражэй каштуюць цяляціна і ялавічына. За кілаграм філе ялавічыны прыйдзецца аддаць 25 рублёў, пячонка каштуе 20 рублёў, філе цяляціны абыдзецца па цане каля 30—35 рублёў. Язык на Камароўцы каштуе крыху больш за 22 рублі за кілаграм.

Бараніна — даражэйшая: кілаграм філе каштуе 45 рублёў. Шыйная частка абыдзецца ў 25 рублёў, а кумпяк — у 28 рублёў.

Цэны на курынае мяса вагаюцца ад 18 да 20 рублёў за кілаграм. Мякаць сцягна курыцы прадаецца за 8,50 рубля (700—800 грамаў). Супавы набор з курынага мяса каштуе ад 18 да 20 рублёў за кілаграм.

Мяса труса на Камароўцы можна купіць за 22 рублі, індыка — за 18.

Крыху даражэй прадаюцца качкі і гусі — ад 20 да 25 рублёў за кілаграм. Кураняты і перапёлкі каштуюць ад 30 да 35 рублёў за кілаграм.

Мясныя прадукты ў гіпермаркетах Мінска

У гіпермаркетах сетак «Гіпа», «Перекресток», «Еўраопт» цяпер часта прапануюць зніжкі на мясную прадукцыю. Тазасцегнавую частку свініны можна купіць па цане ад 11 да 18 рублёў. За 12,49 рубля можна набыць лапатачную частку свініны для запякання. Кілаграм свіной грудзінкі для смажання каштуе 10,99 рубля. Паўфабрыкат са свінога мяса для адбіўных прадаецца па 17,99 рубля. Кілаграм шыйна-лапатачнай часткі свініны — 9,85 рубля. Паляндвіца для эскалопа — па 17 рублёў.

Грудкі кураняці-бройлера прапануюць па 7 рублёў з капейкамі, а мякаць сцягна індыка — па 16,99 рубля. Філе кураняці-бройлера каштуе 11,68 рубля. За мякаць сцягна кураняці-бройлера прыйдзецца аддаць крыху менш за 12 рублёў, а філе індыка каштуе каля 18 рублёў. За 10,99 рубля можна купіць кілаграм кураняці ў марынадзе.

Цэны на свіныя і ялавічныя субпрадукты: пячонку, ныркі, страўнікі — вагаюцца ад 4 да 7 рублёў за кілаграм. Свіныя ножкі можна купіць за 4,99 рубля за такую ж вагу прадукту.

Кілаграм бараніны ў супермаркетах Мінска можна знайсці коштам ад 28 да 32 рублёў. Баранова пячонка прадаецца па 9,3 рубля, а галёнка — па 19,3 рубля.

Інтэрнэт-крамы: колькі каштуе замовіць мяса з дастаўкай

Замовіць розныя віды мяса можна і з дастаўкай на дом. Для гэтага неабходна аформіць анлайн-замову ў інтэрнэт-крамах.

У адным з самых папулярных анлайн-гіпермаркетаў у Беларусі на выбар пакупнікоў прапануюць розныя віды свініны, ялавічыны, індыка, курыцы, труса. Можна замовіць мяса як у ахалоджаным, так і ў замарожаным выглядзе.

Свініна. Катлетнае мяса «Фермерскае» каштуе 12,92 рубля за 1 кг. Ахалоджаны свіны паўфабрыкат «Стэйк з шыі» каштуе 12,23 рубля за 1 кг. Свіныя рабрынкі Grill можна набыць па 21,70 рубля за 1 кг. Свіная шыя для запякання «па-хатняму» прадаецца па 16,99 рубля са зніжкай. Свіной галёнкай можна паласавацца па цане ад 8 да 11 рублёў у залежнасці ад віду мяса. У дыяпазоне 13—14 рублёў за 1 кілаграм — тазасцегнавая частка свініны, а за лапатачную частку прыйдзецца заплаціць крыху больш — ад 16 рублёў за 1 кілаграм. Замарожаныя свіныя ногі можна купіць усяго па 2,33 рубля за кілаграм, а свіны набор для супу абыдзецца ў 4,40 рубля за кілаграм. Аматары свіной пячонкі могуць купіць кілаграм паўфабрыкату за 4,55 рубля.

Мяса птушкі. Ахалоджаныя курыныя сцягно і грудка каштуюць каля 8 рублёў за кілаграм. Столькі ж курынага філе можна купіць за 10,70 рубля. За мяса індыка прыйдзецца заплаціць больш — 15 рублёў за галёнку, 22 — за стэйк з індыка і 23 — за мякаць сцягна індыка. Тушка кураняці-бройлера без патрахоў каштуе ад 8 да 11 рублёў за кілаграм. Самая танная частка кураняці — галёнка, яна каштуе ад 5 рублёў за кілаграм. Прыкладна за такую ж суму можна купіць шыю індыка — яна каштуе 6,49 рубля за кілаграм на акцыі. У дыяпазоне 10—13 рублёў каштуе качаня без трыбухоў. Па 6 рублёў можна набыць перапёлку, а певень прапануецца па 13 рублёў за кілаграм.

Мяса з дадаткамі каштуе даражэй. Напрыклад, замарожанае філе качаняці з труфелем прадаецца па 55,99 за кілаграм. Кілаграм прыпраўленай паўтушкі качаняці ў марынадзе каштуе 22,45 рубля.

Курыныя пячонка, страўнікі і сэрцы каштуюць ад 4 да 7 рублёў, а пячонка качкі — каля 10 рублёў. Печань і сэрца індыкоў прапануецца пакупнікам па 22—23 рублі за кілаграм.

Ялавічына. Карпача з ялавічыны (90 г) прадаецца па 8,25 рубля. Цэны на стэйкі з ялавічыны, у тым ліку з мармуровай, вагаюцца ад 16 да 46 рублёў за кілаграм. Замарожаны супавы набор з ялавічыны каштуе 3,88 рубля за кілаграм. Філе і мякаць сцягна ялавічыны абыдуцца ад 19 да 35 рублёў за такую ж вагу.

Каментары5

  • Ногіш лоўнк
    17.06.2023
    mikola,
    Што ты бздуру гоніш))) клоўн)))
  • mikola
    17.06.2023
    Ногіш лоўнк, // Sam ty KLOUN ! Ja ceny vedaiu ! Sto u Warszawe sto u Brusseli ! Tolki u Nederlandah tannei !
  • Зойка не зайка
    17.06.2023
    Николi так смачна нi елi як при нонешнiм прэзiдэнце,
    нездарма да нас эурапейцы едуць прысмакi пакаштаваць.
    Мяса таннае и свежае ,не як хiмiчнае у гэтых загранiцах.

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну35

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз5

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы26

Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах1

Прэс-сакратаркай Трампа стала 27-гадовая дзяўчына2

Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну35

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →