Эканоміка22

Эканаміст тлумачыць, як дабрабыт беларуса звязаны з цаной на гарэлку і свініну

Кіраўнік праекта «Кошт урада», эканаміст Уладзімір Кавалкін са сваёй камандай з 2015 года «чаркай і скваркай» мерае дабрабыт беларусаў. Калі людзі маглі дазволіць сабе больш?

Ілюстрацыйнае фота: providers.by

Уладзімір Кавалкін кажа, што чаркаскварачны вымяральнік дабрабыту зразумелы большасці беларусаў. У сістэме іх жыццёвых прыярытэтаў чарцы са скваркай адведзена другое месца пасля «абы не было вайны». За імі ідуць «іншамарка» ды «кватэра». Калі ўсё гэта разам яны маюць, то лёс складваецца ўдала.

Чарка са скваркай выкрываюць махінацыі ўлады з інфляцыяй і цэнамі, адзначае эканаміст.

У чаркаскварачны параметр закладзены сукупны сярэдні кошт 100 грамаў свініны і 100 грамаў гарэлкі. Ваганні цэн на іх прама ўплываюць на жыццё беларусаў.

Кошт спажывецкага кошыка, разлічаны Белстатам, па словах Кавалкіна, значна адрозніваецца ад рэальнай інфляцыі, з якой сутыкаюцца людзі.

«Заробкі намінальна растуць, але не паспяваюць за інфляцыяй, — заўважае Кавалкін. — Белстат жа сочыць за цэнамі, якія рэгулюе Мінгандлю».

Дынаміка кошту «чаркі-скваркі» ў рублях. Разлікі праекта «Кошт урада» на падставе даных Белстата. Інфаграфіка з сайта праекта «Кошт урада» 

У першым квартале 2019 года адна «чарка-скварка» абыходзілася сярэдняму беларусу ў 2,69 рубля. Сёлета яму трэба было выкласці 3,57 рубля. Такім чынам, «чарка-скварка» падаражэла амаль на 75 працэнтаў.

За той жа час налічаны сярэдні заробак падрос на 58 працэнтаў. Чатыры гады таму ён быў 1056,90 рубля, а сёлета — 1 814,20 рубля. 

Кавалкін кажа, што ад 2015 года беларусы не надта разбагацелі. За гэты час сярэдні заробак знаходзіўся ў калідоры ад 230 да 520 «чарак-скварак».

«Беларусы жывуць ад крызісу да крызісу. Самым заможным па чарцы са скваркай выдаўся 2021 год», — тлумачыць ён.

У чацвёртым квартале 2021 года на адзін сярэдні заробак выходзіла 522 «чаркі-скваркі».

У сваім сёлетнім аналізе каманда Кавалкіна зрабіла выснову, што цяперашні сярэдні заробак у чаркаскварачным эквіваленце знаходзіцца на ўзроўні першага квартала 2021 года.

Два гады таму на адзін сярэдні заробак можна было купіць 478 чарак са скваркамі. Адна ўмоўная «чарка-скварка» каштавала 2 рублі 76 капеек. У першым квартале 2023 года яна падаражэла да 3 рублёў 57 капеек. На сярэдні заробак беларус мог дазволіць сябе купіць 484 чаркі са скваркамі. Годам жа раней іх выходзіла болей — 503.

Уладзімір Кавалкін. Фота: архіў Уладзіміра Кавалкіна

Паводле каманды Кавалкіна, за апошні год гарэлка падаражэла на 21 працэнт. Летась у сакавіку літр гэтага алкаголю каштаваў у сярэднім 18 рублёў і 35 капеек, а сёлета за той жа аб’ём трэба выкласці ўжо 22 рублі 29 капеек.

Цэны на свініну пасля непрацяглага запавольвання мінулай восенню рушылі ўгару. За год мяса падаражэла на 10,5 працэнта. Летась у сакавіку ў сярэднім па краіне за кілаграм свініны прасілі 12 рублёў 72 капейкі. Сёлета яе кошт дасягнуў 14 рублёў 6 капеек.

Пакупніцкая здольнасць заробкаў беларусаў у «чарках-скварках» па рэгіёнах у штуках. Разлікі праекта «Кошт урада» на падставе даных Белстата. Інфаграфіка з сайта праекта «Кошт урада» 

Самым заможным рэгіёнам краіны застаецца Мінск. Яго жыхары могуць набыць найбольш чарак і скварак. Але ў параўнанні з мінулым годам яны збяднелі на 108 «чарак-скварак».

«Калі год таму сярэдні мінчук за свой сярэдні заробак мог набыць 820 «чарак-скварак», то сёлета — 712. Ні ў адным рэгіёне такога падзення не было», — адзначае Уладзімір Кавалкін.

Захоўваць параўнальна высокі ўзровень дабрабыту на фоне іншых рэгіёнаў сталіцы дазваляе канцэнтрацыя ў ёй найбуйнейшых кампаній. У Мінску найбольш кваліфікаваных спецыялістаў з высокімі заробкамі.

Кіраўнік праекта «Кошт урада» разглядае падзенне даходаў мінчукоў прыкметаю структурнай перабудовы эканомікі. Асноўная яе праблема — уцечка мазгоў. 

«Гэта вядзе да архаізацыі і дэградацыі гаспадаркі. Гэта вельмі кепскае развіццё падзей. Калі кажам, што ў Мінску дабрабыт падае, то гэта азначае, што адмыслоўцы з добрай адукацыяй з'язджаюць з краіны. Іх узрост — 30—45 гадоў. Яны драйверы эканомікі. Ім на змену трэба гадаваць новых, а няма з каго», — адзначае Уладзімір Кавалкін.

Ён кажа, што іншыя рэгіёны, акрамя Магілёўшчыны, жывуць прыкладна аднолькава. Дабрабыт сярэдняга жыхара Брэстчыны прасеў з леташніх 433 да сёлетніх 425 «чарак-скварак», а ў суседняй Гродзеншчыне — з 434 да 424 «чарак-скварак».

На каліва падраслі заробкі ў чарках і скварках на Гомельшчыне. Год таму яе жыхары ў сярэднім мелі 444, а сёлета — 448 «чарак-скварак». На 17 «чарак-скварак» павялічыліся заробкі ў жыхароў Мінскай вобласці — з 415 леташніх да 432 сёлетніх.

Заможней сталі жыхары Магілёўшчыны, якая звыкла знаходзіцца ў канцы табліцы беларускага дабрабыту. Летась ім сярэдняга заробку хапала на 349 чарак і скварак. Сёлета яны могуць сабе дазволіць іх 360. Але адставанне гэтага рэгіёна ад іншых велізарнае.

«Калі мы кажам пра Гродзеншчыну ці Брэстчыну, то яны багацейшыя за Магілёўскую на 100 «чарак-скварак». Гэта вялікая розніца ў 20—25 працэнтаў», — адзначае эканаміст.

На яго думку, узровень дабрабыту ў 350 «чарак-скварак», як на Магілёўшчыне, крытычны.

Розніца ў заробках між рэгіёнамі і сталіцай у «чарках-скварках». Разлікі праекта «Кошт урада» на падставе даных Белстата. Інфаграфіка з сайта праекта «Кошт урада» 

Тое, што ўзровень дабрабыту заходніх рэгіёнаў краіны вышэйшы за той, што маюць жыхары Магілёўшчыны, эканаміст тлумачыць гістарычнымі рэаліямі. Усходняя Беларусь доўгі час знаходзілася ў Савецкім Саюзе, дзе былі выкараненыя традыцыі прыватнай уласнасці ды прадпрымальніцтва. Заходняя ж частка да 1939 года жыла пад Польшчаю з яе рынкавай эканомікай.

Акрамя таго, жыхары Брэстчыны і Гродзеншчыны бачаць розніцу жыцця на радзіме з тым, якое яно ў Літве ці Польшчы. На Магілёўшчыне такога ўзору няма. У суседняй Расіі становіцца толькі горш.

Уладзімір Кавалкін дадае, што, у адрозненне ад Магілёўшчыны, суседняя Гомельшчына і Віцебшчына маюць нафтаперапрацоўчыя камбінаты, якія кан’юктурна выцягваць гэтыя вобласці да адносна добрага сярэдняга паказчыка.

Эканаміст кажа, што чаркаскварачны індэкс беларускага дабрабыту пакуль не адрэагаваў на вайну. Чарка і скварка падае з запавольваннем.

«Калі вайна і адбіваецца, то неістотна, і мы гэтага пакуль не бачым. Моцны спад праявіць сябе праз год-два. Трэба зважаць: калі разглядаем чарку і скварку, то гэта сам базіс. Калі ўжо праблемы будуць з чаркай і скваркай, то гэта сітуацыя блізкая да крытычнай», — тлумачыць ён.

Паводле яго, беларусы, які жывуць катэгорыяй «чарка-скварка», задавольваюцца невысокім дабрабытам, але для іх важна, каб ён быў. Іх колькасць паступова змяншаецца, бо гэта людзі пераважна старэйшага пакалення, якія выраслі ў Савецкім Саюзе і трымаюцца традыцыйных савецкіх поглядаў.

«Новае пакаленне не цікавіцца чаркаскварачнай тэмай, — падсумоўвае Уладзімір Кавалкін. — Маладым людзям выжываць нецікава. Яны прагнуць жыць, таму хутчэй зменяць краіну, чым застануцца з такім менталітэтам».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Уладзімір Кавалкін адсядзеў 12 з 15 сутак і зараз выйдзе на волю

«Усё стабільна дрэнна». Агенцтва Moody's зноў панізіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі, аднак павысіла прагноз па ёй з «негатыўнага» на «стабільны»

Беларуская эканоміка ў 2023-м можа дацягнуць да ўзроўню 2019 года, а можа і не дацягнуць

Куды ўкласці свабодныя 10 тысяч даляраў? Адказваюць эканамісты і прадпрымальнік

Транзітныя тарыфы на прапампоўку нафты па Беларусі хочуць павялічыць адразу на 84%

Каментары2

  • Жвір
    09.06.2023
    Ай, нібыта й разумна, агульная карціна раскрыта, думка зразумела, але гэтыя во паралелі тут недарэчныя, зусім. І потым, салам закусваць гарэлку, гэта ў наш час неяк не па-шляхецку будзе. Гэта раней так было, новае пакаленьне ні сала ня ёсьць, ні гарэлку ня п'ець, калі што. У іх збольшага джынджыкі, кактэйлі, ды чыпсы з бургерамі. То бок, незалік!
  • Сивуха
    09.06.2023
    лукашеко (лукашенки) сознательно построили чарко-шкварочную страну и такую же систему ценностей (вспомните рекламу, по бт, о счастье в виде заколотой свиньи, её свежевания в рваной телогрейке и поедании её под трёхлитровую бутыль сивухи), она дешёва, нетребовательна, послушна и занята собою.
    Только в 2020 году, чарка и шкварка, не смогла перебить ковидный мор белорусов, устроенный властью, пиар власти на нём, обман власти на дурыборах августа 2020 года и насилие над несогласными с обманом и мором.
    Всё откорректировали с помощью узаконенного беззакония и загнали силой в чарко-шкварочную реальность и её ценности, под покровом участия в захватнической войне против Украины и при помощи полной оккупации Беларуси Россией.
    При поражении Росси в войне в Украине перейдут к крапивно-мяккинно-лебедовой системе и её ценностям (новому СССР), в Северной Корее, эта система и её ценности, очень хорошо прижились и показывают хорошие результаты для удержания незаконной власти.

88-гадовы экс-старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі расказаў, як яму жывецца ў Каліфорніі5

88-гадовы экс-старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі расказаў, як яму жывецца ў Каліфорніі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце, як Расія патрабавала ад Google ундыцыльёны? Цяпер штраф вырас да двух дуадыцыльёнаў5

У Мінску збілі пешахода, які выйшаў з трамвая

598 беларусаў прызналі ў мінулым годзе пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы8

Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу абралі старшынёй таварыства «Дынама»7

«Толькі ад вас залежыць, ці будзем мы выходзіць у эфір». «Обычное утро» просіць дапамогі49

Попыт на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах астывае. Чаго чакаць у 2025-м годзе

«Я не вучыла дзяцей спяваць гімн і хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Таццянай Крапіневіч, якая з'ехала з краіны праз даносы Бондаравай21

Спявачка і кампазітар Palina напісала музыку для паказу на Тыдні высокай моды ў Парыжы1

Заява трох партый, якія на выбарах у КР сумарна набралі 165 галасоў: Імітацыя палітычнай барацьбы — шлях да забыцця5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

88-гадовы экс-старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі расказаў, як яму жывецца ў Каліфорніі5

88-гадовы экс-старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі расказаў, як яму жывецца ў Каліфорніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць