Свет1818

У Эстоніі хочуць пазбавіць беларусаў права галасаваць на мясцовых выбарах, але каб без змены Канстытуцыі

Партнёры па ўрадавай кааліцыі ў Эстоніі дамовіліся распрацаваць прававую аснову для таго, каб прыпыніць правы пастаянных жыхароў гэтай краіны, што з'яўляюцца грамадзянамі Расіі і Беларусі, галасаваць на мясцовых выбарах. Праўда, пры гэтым хочуць абысціся без унясення змен у Канстытуцыю, піша EER.

Кале Лаанэт. Фота: Justiitsministeerium

Тлумачачы неабходнасць абмежаваць частку жыхароў Эстоніі ў правах, кааліцыйныя палітыкі спасылаюцца на пагрозу бяспецы. Аднак многія эксперты назвалі гэта небяспечным прэцэдэнтам, які супярэчыць Асноўнаму закону краіны.

Меркаванні юрыстаў па гэтым пытанні падзяліліся. Міністр юстыцыі Эстоніі Кале Лаанэт адзначыў з гэтай нагоды: «Мы пастараемся глыбей прааналізаваць гэтыя меркаванні, каб дакладней зразумець, ці можам мы абмежаваць выбарчае права ў гэтым выпадку без неабходнасці мяняць Асноўны закон. Сёння мэта ўрадавай кааліцыі — знайсці такія рашэнні, якія не запатрабуюць змены Канстытуцыі».

Паводле міністра, змена Канстытуцыі — вельмі сур'ёзная справа і гэта «надзвычайны крок», таму рабіць гэта надта не хацелася б. У той жа час ён упэўнены, што ключавая праблема ў гэтым выпадку ўтрымліваецца ва ўстанаўленні паняцця «пастаянны жыхар» і выказаў упэўненасць, што рашэнне знойдзецца ў найбліжэйшыя месяцы.

Каментары18

  • Во
    21.06.2023
    Трэба, каб беларусам было загадана насіць чырвона-зялёныя налепкі на каўнерах і забаронена наведвацца ў цэнтральныя часткі гарадаў, а ўсе выбарчыя ўчасткі арганізаваць у цэнтрах. Такім чынам і Канстытуцыю ня трэба будзе мяняць, і прагаласаваць непажаданыя ня змогуць...
  • Нос
    21.06.2023
    Пазбавіць граждан Эстоніі, якія па нацыянальнасці беларусамі?
  • Праўдаруб
    21.06.2023
    Бедны наш народзе. У сваёй краіне ніякіх правоў не маем, дык яшчэ і “сяброўскія” краіны не аднасэнсова намякаюць, што яны нам не рады.

    З іншага боку, а чаго чакаць ад краіны, дзе каля траціны жыхароў маюць пашпарт не грамадзяніна.

    А потым яны ж будуць здзіўляцца, чаму этнічныя рускія (а гэта каля 1/3 насельніцтва) не любяць мясцовую ўладу і сімпатызуюць Путлеру.

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі19

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна6

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку10

Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім2

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі19

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць