Эканоміка44

Дзмітрый Круты сказаў, што ў Беларусі неўзабаве будзе ўласны флот. Прынамсі, ён у гэта верыць

Пасол Беларусі ў Расіі ў нядаўным інтэрв'ю разважаў адносна таго, як Беларусі ў цяперашніх умовах транспартаваць сваю прадукцыю марскім шляхам, як паведамляе Sputnik.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле Крутога, падчас нядаўняга візіту прэм'ера Рамана Галоўчанкі ў Мурманск гаворка ішла ў тым ліку пра фармаванне ўласнага флоту. Праўда, на гэтым шляху ўзнікаюць праблемы:

«У нас, на жаль, у Беларусі няма судоў сваіх, кампетэнцыі ўнутры рэспублікі страчаныя, але вось расіяне ад Ніжняга Ноўгарада, Самары, губернатары актыўна прапануюць», — адзначыў Круты.

На непасрэднае пытанне, ці будзе ў Беларусі ўласны флот, Дзмітрый Круты адказаў:

«Так, з'явіцца беларускі флот у Расіі, я ў гэта веру».

На яго думку, варта пачаць з некалькіх суднаў і займацца перавозкай грузаў па асноўных артэрыях.

Дагэтуль беларускі бок вёў актыўныя перамовы адносна таго, каб пабудаваць уласны порт для забеспячэння экспарту ўласнай прадукцыі на Балтыйскім моры, ва Усць-Лузе пад Санкт-Пецярбургам, але з гэтым узнікае шмат праблем.

Каментары4

  • Ганьба
    23.06.2023
    Лукашэнкаўскі карабель, ідзі на...!
  • Янка
    23.06.2023
    Пасля набыцця свайго калійнага тэрміналу ў клайпедскам порце выдаткі Беларускалію, кіруемага кумам Віці Лукашэнкі Іванам Галаватым, рэзка ўзраслі праз ужыванне паслуг лагістычных кампаній пры тэрмінале па завышаных коштах.
    Ўяўляю сабе, ў якія страты ўвойдзе Беларускалій, калі ў яго з'явіцца свой флот.
  • Скалозубый
    23.06.2023
    Такой молодой, а уже старик

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Усе навіны →
Усе навіны

На вучэнні за Лукашэнкам вазілі паходныя кандыцыянеры12

Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — ідэолаг нацызму13

Эксперт па нерухомасці палічыла, колькі трэба «не есці і не піць», каб купіць аднапакаёўку ў Мінску

Трамп: ЗША павінны выйсці з вайны ва Украіне38

Мінчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах1

Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам3

Дзень народзінаў у Алеся Бяляцкага. Больш за тры гады ён знаходзіцца за кратамі3

Шрайбман даследуе сімптомы беларускасці. Выходзіць новае кіно з айчыннымі селебрыці8

Беларускага добраахвотніка будуць завочна судзіць у «ДНР»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

У Беларусі ўспышка пнеўманіі, у бальніцах шмат пацыентаў

Галоўнае
Усе навіны →