У гісторыі ёсць моманты, калі асабістае трэба адкласці на потым, заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі.

«У нас адзін галоўнакамандуючы. Не два, не тры. Адзін. І ён заклікаў усіх аб'яднацца. Гэта цяпер галоўнае», — цытуе словы Захаравай «Спутнік».
Прадстаўнік МЗС РФ адзначыла, што ва ўсіх сваё стаўленне да таго, што адбываецца, але ёсць моманты, калі асабістае трэба адкласці на потым. Калі цяпер усе расіяне не аб'яднаюцца і кожны будзе сам за сябе, то «нічога ўжо не будзе важна».
«Вораг толькі і чакае нашай міжусобіцы. Не дачакаецца!» — заявіла прадстаўніца МЗС. Яна заклікала байцоў не паддавацца на правакацыі.
«…Калі толькі яму паддацца, усё, дзеля чаго мы жывём і змагаемся кожны на сваім месцы, рассыплецца», ― сказана ў заяве Захаравай.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары