Культура

Прыняты ва Украіне закон не забараняе ўвозіць для продажу выдадзеныя за мяжой кнігі беларускіх аўтараў — Беларускі ПЭН

Кнігі беларускіх аўтараў, выдадзеныя за мяжой, можна будзе ўвозіць ва Украіну для продажу, паведаміла BPN старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

Таццяна Нядбай

Такім чынам яна пракаментавала падпісаны напярэдадні прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім закон «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны аб усталяванні абмежаванняў на ўвоз і распаўсюд выдавецкай прадукцыі, якая тычыцца дзяржавы-агрэсара, Рэспублікі Беларусь, часова акупаванай тэрыторыі Украіны», піша «Радыё Свабода».

Паводле слоў Нядбай, у адпаведнасці з законам будзе ўлічвацца грамадзянства аўтара кнігі: «Калі аўтар — грамадзянін краіны-агрэсара (Расіі), тады такія кнігі для распаўсюду ўвезці будзе нельга».

Кнігі грамадзян Беларусі, што выйшлі за мяжой, можна будзе ўвозіць пры ўмове, што яны выдадзеныя на беларускай мове.

«Аднак гэта будзе працаваць да той пары, пакуль (калі) Беларусь не прызнаюць краінай-агрэсарам. Кнігі на рускай мове, так як руская [мова] — дзяржаўная мова краіны-агрэсара, могуць быць увезеныя для распаўсюду толькі пры наяўнасці спецыяльнага дазволу», — адзначыла Нядбай.

Старшыня Беларускага ПЭНа падкрэсліла, што «для прыватнага ўжытку» фізічныя асобы могуць і надалей увозіць ва Украіну кнігі — да 10 адзінак — незалежна ад месца выдання і грамадзянства аўтара, калі яны не ўнесеныя ў рэестр выданняў з антыўкраінскім зместам.

22 чэрвеня Зяленскі паведаміў у тэлеграм-канале, што падпісаў згаданы вышэй закон і лічыць яго «правільным». Тэкст гэтага дакумента, паводле яго слоў, накіраваны «інстытутам ЕС для дадатковай ацэнкі ў кантэксце рэкамендацыі заключэння Еўрапейскай камісіі па заяўцы Украіны на сяброўства ў ЕС». Палітык чакае ад іх ацэнкі, «ці могуць асобныя нормы закона паўплываць на выкананне абавязанняў Украіны абараняць правы меншасцяў, у прыватнасці, іх права карыстацца нацыянальнай мовай».

Сёлета ў маі на сайце ўкраінскага прэзідэнта была зарэгістравана петыцыя з патрабаваннем падпісаць згаданы закон, які Вярхоўная Рада прыняла яшчэ 19 чэрвеня 2022-га.

Сярод іншага закон забараняе «ўвоз на мытную тэрыторыю Украіны і (або) распаўсюд на тэрыторыі Украіны выдавецкай прадукцыі, якая мае паходжанне, выраблена і (або) выпушчана, і (або) увозіцца з тэрыторыі дзяржавы-агрэсара (Расіі), Рэспублікі Беларусь, часова акупаванай тэрыторыі Украіны,…а таксама кніжных выданняў, што ўтрымліваюць творы, аўтары якіх ёсць або былі ў любы перыяд пасля 1991 грамадзянамі дзяржавы-агрэсара, за выключэннем былых грамадзян дзяржавы-агрэсара, якія на момант смерці былі грамадзянамі Украіны і не мелі грамадзянства дзяржавы-агрэсара».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы71

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча15

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група3

Зніклы 15‑гадовы падлетак мог сысці праз тэлефон4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы71

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць