З 1 ліпеня мінімальны заробак у Польшчы будзе складаць 3600 злотых (800 еўра)
З 1 ліпеня пагадзінная стаўка будзе роўная 23,50 злотых (5,2 еўра) замест 20,80 злотых (4,6 еўра).

З пачатку года мінімальны заробак у Польшчы складае 3490 злотых (775 еўра). А з 1 ліпеня запланаванае чарговае павышэнне мінімальнага заробку, які цяпер складзе 3600 злотых (800 еўра), як піша «Польскае радыё».
Па меры павелічэння мінімальнай заработнай платы растуць і іншыя льготы.
Такім чынам, максімальная выхадная дапамога пры звальненні з прычын, якія не залежаць ад работніка, з ліпеня да снежня складзе 54 000 злотых — блізу 12 000 еўра (цяпер 52 350 злотых — 11 630 еўра). А работнік, які пацярпеў ад мобінгу
або скасаваў працоўную дамову ў выніку такіх дзеянняў, мае права патрабаваць ад працадаўцы кампенсацыю не ніжэйшую за мінімальны заробак.За працу ў начны час будзе дадавацца 20 адсоткаў да пагадзіннай стаўкі (з ліпеня стаўка роўная 23,50 злотых (5,2 еўра) замест 20,80 злотых (4,6 еўра)).
Мінімальны заробак у Беларусі з 1 студзеня складае 554 рублі, па стане на 1 студзеня 2023 года гэта быў 191 еўра, па стане на 30 чэрвеня — гэта 169 еўра.
Такім чынам, мінімалка ў Польшчы большая, чым у Беларусі, больш чым у чатыры разы.
Каментары
Ну, и 630 ойро 80% работников Беларуси не снились! Ментов и военных не предлагать к сравнению!)