Грамадства

Амбасадар Хутэрэр: Немцы і беларусы сёння блізкія адно аднаму як, магчыма, ніколі за ўсю гісторыю

Пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр у сваім развітальным інтэрв'ю, размешчаным у ютуб-канале пасольства, падзяліўся ўражаннямі ад краіны і яе жыхароў, а таксама расказаў пра перспектывы нямецкага дыппрадстаўніцтва ў Беларусі.

Манфрэд Хутэрэр Manfred Huterer Менфред Хутерер
Манфрэд Хутэрэр успрымае людзей Беларусі як найлепшую частку Еўропы. Скрын відэа

Пра вынікі чатырохгадовай працы

Манфрэд Хутэрэр адзначыў, што, як дыпламат, ён перажыў усе ўзлёты і падзенні германа-беларускіх адносін.

«Калі летам 2019 года я прыбыў у Беларусь у якасці пасла, наша адносіны знаходзіліся на відавочным уздыме. Міжчалавечыя, эканамічныя, а таксама ажываючыя палітычныя кантакты паміж Германіяй і Беларуссю станавіліся ўсё больш цеснымі. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і дзелавых колаў развівалі ўзаемавыгаднае транспамежнае супрацоўніцтва.

На жаль, гэты растучы трэнд з 2020 года ператварыўся ў сваю супрацьлегласць у выніку масавых рэпрэсій беларускіх уладаў супраць уласных грамадзян і глыбокага ўцягвання беларускага кіраўніцтва ў захопніцкую вайну Расіі супраць Украіны. Сёння мы знаходзімся ў найніжэйшым пункце германа-беларускіх адносін», — заўважае пасол Германіі.

Марцін Хутэрэр адзначыў, што ў такія выключна цяжкія часы для яго як пасла важна было захаваць у германа-беларускіх адносінах тое, што яшчэ можна было захаваць. Для яго быў вельмі балючым факт вымушанага спынення дзейнасці ў Беларусі Інстытута імя Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў, а таксама ліквідацыя шматлікіх беларускіх арганізацый, з якімі пасольства супрацоўнічала на працягу шмат гадоў.

«Пакуль удалося прадухіліць іншыя непапраўныя беды для нямецка-беларускіх адносінаў. У тым ліку дзякуючы дыпламатычнай прысутнасці Германіі ў Беларусі, усё яшчэ магчымыя кантакты ў розных формах. Немцы і беларусы сёння блізкія адзін адному як, магчыма, ніколі за ўсю гісторыю, нягледзячы на глыбокі палітычны разлом», — мяркуе пасол Германіі ў Беларусі.

Па словах Хутэрэра, як сваю вельмі асабістую задачу ён успрымаў захаванне і развіццё гістарычнага дару прымірэння паміж немцамі і беларусамі.

«Мы, немцы, заўсёды будзем шанаваць памяць ахвяраў варварскіх злачынстваў, якія не падлягаюць прабачэнню, нацысцкай Германіі ў Беларусі, якія ўвекавечаныя ў Хатыні, Малым Трасцянцы, Красным Беразе, Азарычах і мінскай Яме. Гэтыя і іншыя месцы памяці я часта наведваў», — адзначыў пасол.

Пра партнёраў, якія ў зняволенні ці выгнанні

Па словах пасла, Германія не забудзе палітычных зняволеных у Беларусі. «Паўтары тысячы беларусаў і беларусак незаконна знаходзяцца ў зняволенні толькі таму, што яны мірна выступалі за свае правы і за выкананне ўніверсальных каштоўнасцей. Федэральны ўрад Германіі і Еўрапейскі Саюз патрабуюць вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Толькі дыялог, накіраваны на прымірэнне паміж уладаю і грамадзянскай супольнасцю, які вядзе да новых свабодных і сумленных выбараў, можа азначаць новы шлях уперад»,

— адзначае Манфрэд Хутэрэр. На яго думку, такі крок змог бы ўмацаваць суверэнітэт Беларусі як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы.

«Мне вельмі балюча, што я не здолеў асабіста развітацца шмат з якім з партнёраў пасольства Германіі ў Мінску», — падкрэсліў Марцін Хутэрэр і адзначыў Марыю Калеснікаву і Алеся Бяляцкага як прадстаўнікоў незаконна зняволеных беларусаў.

«Марыя Калеснікава заўсёды выступала за дыялог і негвалтоўныя метады. У значнай меры дзякуючы ёй пратэсты летам 2020-га года насілі мірны характар», — адзначыў пасол.

Марцін Хутэрэр нагадаў, што пасольства Германіі ў Мінску на працягу шмат гадоў у сваёй працы ў сферы правоў чалавека падтрымлівала цесныя кантакты з Бяляцкім і праваабарончым цэнтрам «Вясна». А за барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, якая на працягу дзесяцігоддзяў праводзілася ў Беларусі, Алесь Бяляцкі некалькі месяцаў назад быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру.

«Менавіта за гэтую дзейнасць у інтарэсах дэмакратыі і правоў чалавека Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў Беларусі ў зняволенні. Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі дзейнічалі з патрыятычных матываў», — выказаў сваю пазіцыю пасол Германіі.

Вайна Расіі супраць Украіны і перспектывы яе заканчэння 

Манфрэд Хутэрэр выказаў пазіцыю сваёй краіны, якая заключаецца ў дапамозе Украіне ў абароне яе тэрытарыяльнай цэласнасці ад расійскага агрэсару.

«Германія працягне падтрымку самаабарону Украіны столькі, колькі гэта будзе неабходна. Не можа быць бяспечнай Еўропы, калі бяспека і незалежнасць Украіны пад пагрозаю. Месца Украіны — у Еўропе, і яе будучыня — у Еўрапейскім саюзе», — адзначыў Пасол.

Па яго словах, напад Расіі на суседнюю Украіну ў парушэнне міжнароднага права ўспрынялі як цяжкі ўдар нават тыя, хто прытрымліваўся меркавання, што Расія, як і любая іншая дзяржава, мае законныя інтарэсы ў сферы бяспекі, і іх неабходна ўлічваць.

«Расія развязала захопніцкую вайну. Гэтая вайна неадкладна скончыцца, як толькі Расія выведзе свае войскі з Украіны. І цяпер неабходна, каб гэта адбылося. Гэта адкрыла б шлях да перамоваў, у выніку якіх мог бы быць адноўлены мір і забяспечана бяспека на еўрапейскім кантыненце на доўгія гады.

У сітуацыі, якая склалася, калі так складана адмовіцца ад логікі ваеннай канфрантацыі, важным было б распрацаваць бачанне, як можна завяршыць вайну і аднавіць бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце. Гэта павінна было б стаць задачай аналітыкаў і экспертаў, якія валодаюць спецыфікай рэгіёна. Нам неабходны загадзя распрацаваныя гатовыя канцэпцыі для таго часу, калі вайна сапраўды скончыцца», — адзначае Манфрэд Хутэрэр.

На думку пасла, Беларусь магла б адыграць вельмі важную ролю ў еўрапейскай структуры бяспекі, нават ва ўстанаўленні глабальнага міру ў цэлым. Гэта выцякае з аднаго толькі геаграфічнага становішча краіны ў цэнтры Еўропы.

Якія ўражанні аб беларусах

Пасол Германіі адзначыў, што ў яго застануцца самыя лепшыя ўспаміны пра беларусаў. Ён падкрэсліў, што за трыццаць гадоў сваёй дыпламатычнай службы яго нідзе не прымалі з такою гасціннасцю, як Беларусі. І нідзе ён не адчуваў сябе так утульна, як у нашай краіне сярод беларусаў і беларусак.

Ён запэўніў, што яго сустрэчы з «такімі адкрытымі, сардэчнымі і велікадушнымі людзьмі ў Беларусі» застануцца ў цёплых успамінах на ўсё жыццё.

Манфрэд Хутэрэр падзяліўся адным успамінам, якое для яго, чалавека, які вырас у коле моладзевых арганізацый каталіцкай царквы, мае асаблівае значэнне. Гэта паломніцтва да касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе. «Гэты чароўны летні дзень у мінулым годзе я не забуду ніколі», — адзначае Пасол.

Па словах Хутэрэра, калі, нягледзячы на глыбокую палітычную прорву, якая сёння існуе, нешта ўсяляе надзею на лепшую будучыню германа-беларускіх адносін, і адносіны Беларусі з астатняю Еўропаю, то гэта людзі Беларусі.

«Беларусь не толькі знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, яе людзі мысляць і адчуваюць па-еўрапейску. Я ўспрымаю людзей Беларусі як найлепшую частку Еўропы», — лічыць пасол.

Што будзе пасля адʼезду пасла з Мінска

Манфрэд Хутэрэр распавёў, што цяпер у Еўрапейскім Саюзе дасягнуты кансэнсус не накіроўваць у Мінск новых паслоў. Замест гэтага ўстанавілася працэдура прызначэння часовых павераных. Гэтага будзе прытрымлівацца і Германія.

Пасол адзначыў, што Беларусь магла б быць для Германіі, ЕС і міжнароднай супольнасці партнёрам у самым сэрцы Еўропы. які глыбока шануецца. Ён назваў такія напрамкі супрацоўніцтва, як абарона клімату і ўстойлівае развіццё, міжнародная палітыка ў галіне аховы здароўя, аднаўленне разбуранай Расіяй еўрапейскай сістэмы бяспекі.

«Для рашэння кожнай з гэтых цэнтральных задач абавязкова патрабуецца транспамежнае супрацоўніцтва. На жаль, у цяперашні момант мы вельмі далёкія ад такога ўзаемадзеяння.

Германію і яе еўрапейскіх і трансатлантычных партнёраў абʼядноўвае з усімі беларусамі зацікаўленасць у свабоднай, суверэннай, дэмакратычнай, працвітаючай Беларусі, якую паважае міжнародная супольнасць, зацікаўленасць у дзяржаве Беларусь, якая падтрымлівае мірныя, канструктыўныя адносіны са сваімі суседзямі.

За гэтую зацікаўленасць Германія і будзе ў далейшым усімі сіламі выступаць праз сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва», — запэўніў у канцы свайго развітальнага інтэрвʼю пасол Германіі ў Беларусі.

Чытайце яшчэ:

«У канструктыўным рэчышчы». Паслы Нямеччыны і Францыі апублікавалі паведамленне пра сустрэчу з Макеем

Нямецкі пасол на сустрэчы ў беларускім МЗС запатрабаваў вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?9

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў2

Спартыўны каментатар на Алімпіядзе трапіў у скандал з-за выказвання пра фігурыстку21

Яшчэ адзін кавалачак «беларускай Антарктыды» заўважылі на Міншчыне

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

Забойца з Краснаярска выйшаў з калоніі, згвалціў родную маці і замест суда пойдзе на вайну супраць Украіны21

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі сур’ёзныя разбурэнні на Воткінскім заводзе, дзе робяць «Іскандэры»8

Балтыйскае мора імкліва мялее — навукоўцы адзначаюць рэдкую кліматычную анамалію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?9

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць