Грамадства

МЗС Германіі: Улады Беларусі запатрабавалі спыніць дзейнасць Гётэ-Інстытута

Улады Беларусі запатрабавалі спыніць дзейнасць у краіне Гётэ-Інстытута і Германскай службы акадэмічных абменаў. Пра гэта паведамілі ў МЗС Германіі, пішуць РИА Новости.

«Мы шкадуем аб рашэнні беларускага боку.., — гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства. — Гэты крок прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі».

Адзначаецца, што з-за рашэння ўладаў Беларусі пацярпяць «беларускія грамадзяне, якія будуць пазбаўлены магчымасцяў грамадскай і культурнай дзейнасці».

Гётэ-Інстытут — арганізацыі па вывучэнні нямецкай мовы і культуры па ўсім свеце.

Германская служба акадэмічных абменаў садзейнічае штогод каля 100 000 нямецкім і замежным студэнтам і навукоўцам па ўсім свеце; спрыяе развiццю германістыкі і распаўсюджванню нямецкай мовы як замежнай за мяжой, аказвае падтрымку краінам, якія развіваюцца, у станаўленні іх сістэм адукацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць