Свет44

Гэта еўрапейская краіна забароніць у школах карыстацца мабільнымі тэлефонамі

З 1 студзеня наступнага года ў Нідэрландах больш не будуць дазволеныя мабільныя тэлефоны і, напрыклад, планшэты або разумныя гадзіннікі, бо яны адцягваюць увагу і пагаршаюць паспяховасць навучэнцаў.

Фота: «Наша Ніва»

Пра гэта гэта паведаміў урад краіны са спасылкай на тлумачэнне міністра адукацыі Роберта Дэйкграафа.

Іх можна выкарыстоўваць толькі ў выпадку, калі мабільныя тэлефоны неабходныя для ўрока, напрыклад на ўроку па лічбавых навыках. Самі школы павінны ўзгадніць дакладныя правілы з настаўнікамі, бацькамі і вучнямі, каб кожны ў школе дакладна ведаў, што дазволена, а што не.

Школы могуць прыняць рашэнне пра поўнае выключэнне мабільных тэлефонаў з праграмы.

Навучэнцам, якія залежаць ад свайго тэлефона, напрыклад, па медыцынскіх паказаннях або праз інваліднасць, будзе дазволена ім карыстацца. Для спецыяльнай адукацыі будуць распрацаваныя адаптаваныя пагадненні.

«Нягледзячы на тое, што мабільныя тэлефоны амаль непарыўна звязаныя з нашым жыццём, ім не месца ў класе. Вучні павінны ўмець канцэнтравацца, і ім павінна быць дадзеная ўся прастора для добрай вучобы. Мабільныя тэлефоны парушаюць гэта, як мы ведаем з навуковых даследаванняў, з усімі наступствамі. Мы павінны абараніць вучняў ад гэтага», — зазначыў Роберт Дэйкграаф.

У наступныя месяцы зацікаўленыя ведамствы працягнуць распрацоўку правілаў. 

Каментары4

  • некрасов
    05.07.2023
    во Франции ,телефоны в школах, давно запрещены.
  • Макс
    05.07.2023
    В беларуси давно так. Трудовики делают такие подставки для телефонов и туда сдают все перед уроком.
  • Алесь Нязгода
    05.07.2023
    У Англіі мабільныя ў школах забароненыя. Шмат гадоў.

Цяпер чытаюць

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць