Усяго патроху

З'явіўся крэйдавы кар'ер, у якім дазволілі купацца

У Беларусі звычайна забараняецца купацца ў запоўненых вадой крэйдавых кар'ерах, але цяпер зрабілі выключэнне і афіцыйна дазволілі выкарыстоўваць для гэтай мэты адзін з іх. Пра гэта паведамілі ў Бярозаўскім райвыканкаме.

Скрыншот з відэа

Цяпер можна будзе купацца ў кар'еры каля аграгарадка Кабакі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці, там абсталявалі пляж.

Сайт Kobrincity.by піша, што мясцовыя азёры, утвораныя на месцы кар'ераў, знаходзяцца за два з паловай кіламетра ад Кабакоў, і адно з іх нават захавала бірузовы колер.

Гэтыя кар'еры з'явіліся амаль 100 гадоў таму, у 1930-х гадах, тады там уручную здабывалі карысныя выкапні. А пасля пашырэння вытворчасці крэйду здабывалі для вапнавага завода ў Бярозе.

Гэтыя кар'еры (усяго іх тры) знаходзяцца за 15 км ад Бярозы, за 40 км ад Кобрына, за 100 км ад Брэста і 245 км ад Мінска. Калі ехаць машынай, то лепш дабірацца па трасе М1 праз Кобрын да Горска, паварот на Н85 праз Малеч, затым па Р101 у кірунку да аграгарадка Кабакі.

Ад Мінска таксама лепш ехаць па трасе М1 да павароту на Р84 на Бярозу, па дарозе Р101.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

У Светлагорскім раёне мужчына трапіў пад крыміналку за жаданне бачыць з дома раку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў47

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць