36-гадовы мужчына, які рухаўся з Польшчы на аўтамабілі з польскімі нумарамі, быў спынены для праверкі каля вёскі Тарнаўка непадалёк ад польска-літоўскай мяжы, паведаміла Дзяржаўная памежная служба Літвы.
На патрабаванне літоўскіх памежнікаў мужчына падаў пашпарт і выдадзенае ў Беларусі пасведчанне кіроўцы, якое «здалося падазроным». Памежнікі выказалі падазрэнне, што яно падробленае.
Цяпер праводзіцца дасудовае расследаванне па факце падробкі дакумента. Калі падазрэнні пацвердзяцца, беларусу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
Каментары