Свет

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Расія фактычна перастане быць значным экспарцёрам зброі па выніках 2024 года, скараціўшы яе пастаўкі ў 14 разоў у параўнанні з апошнім перадваенным годам. Пра гэта сведчаць разлікі эксперта па абароннай палітыцы Паўла Лузіна, піша «Агентство».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле разлікаў Лузіна, выручка ад продажу расійскай зброі па выніках 2024 года складзе менш за 1 млрд даляраў. Годам раней гэты паказчык быў 3 млрд даляраў, у 2022 годзе — 8 млрд даляраў, а ў 2021 годзе — 14,6 млрд даляраў.

«Мы бачым, што Расія як экспарцёр узбраення ўвогуле правалілася. Тут зразумела, што ВПК разлічвае на прыпынак, замарозку, завяршэнне вайны з тым, каб вярнуцца да выканання экспартных кантрактаў, таму што яны давалі добры прыток у тым ліку цвёрдай валюты», — сказаў Лузін на канферэнцыі «Краіна і свет: расійскія рэаліі 2024» у Берліне.

Скарачэнне паставак за мяжу дазволіла Расіі вырабляць больш зброі для ўласнага войска, дадаў эксперт.

У сакавіку Стакгольмскі Міжнародны інстытут даследавання праблем міру (SIPRI) паведаміў, што Расія да 2023 года ўпершыню апусцілася на трэцяе месца ў спісе галоўных экспарцёраў зброі ў свеце, прапусціўшы наперад не толькі ЗША, але і Францыю. Паводле звестак інстытута, расійскі экспарт скараціўся ў два разы з 2014-2018 па 2019-2023 гады. Яшчэ ў 2019 годзе Расея пастаўляла зброю ў 31 краіну, а ў 2023-м — толькі ў 12.

Пра сур'ёзнае падзенне даходаў ад экспарту расійскай зброі сведчаць і звесткі, апублікаваныя на мінулым тыдні кіраўніком карпарацыі «Ростех» Сяргеем Чэмезавым. Паводле яго слоў, Расія, у 2021 годзе прадавала ўзбраенняў на 15 млрд даляраў, у 2022-м — на 7 млрд, у 2023-м — на 6 млрд. Паводле прагнозу Чэмезава, у 2024 годзе продажы будуць яшчэ меншыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі25

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Іран распрадаў усе нафтавыя запасы з танкераў па-за межамі Персідскага заліва. Цяпер яму можа быць складана1

У Наваполацку падоўжаць трамвайную лінію. У перспектыве яна мае дайсці да Полацка4

Яшчэ адзін беларус пацярпеў у Бранскай вобласці

У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення1

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы22

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі25

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць