Свет1313

У Вільні турысты захацелі зрабіць фота — ахова чыгуначнага вакзала забрала тэлефон і загадала ўсё сцерці

Улетку ў Вільню прыязджаюць шмат турыстаў, але не заўсёды горад прымае іх прыязна. Так, калі госць літоўскай сталіцы захацеў зрабіць на памяць фота сваёй маці на фоне будынка чыгуначнага вакзала, да яго падышлі ахоўнікі і не толькі загадалі сцерці фатаграфіі, але і вырвалі ў яго з рук тэлефон, як піша madeinvilnius.lt.

Літоўская чыгунка. Фота: Wikipedia

Прадстаўнікі «Літоўскай чыгункі» сказалі, што рабіць фота на вакзале без спецыяльнага дазволу забараняецца. Таму ахоўнік і запатрабаваў сцерці здымкі. Чыгунка — аб'ект стратэгічнага значэння, як сказала прадстаўніца кампаніі Габ'ёта Алузайце.

Турыст у паліцыю не звяртаўся, аднак прадстаўніца паліцыі пракаментавала гэтую сітуацыю журналістам. Па словах прэс-сакратаркі Галоўнага камісарыята паліцыі Віленскай акругі Юліі Самаракоўскай, калі ахоўнік меркаваў, што турыст зрабіў нешта супрацьзаконнае, ён павінен быў праінфармаваць паліцыю.

Паводле яе слоў, у самога ахоўніка няма права забіраць тэлефон. Гэта пацвердзіла і прадстаўніца «ЛЧ». «У ахоўніка не было права на тое, каб забіраць тэлефон, але на вакзале і побач з ім нельга фатаграфаваць без спецыяльнага дазволу, пра гэта сведчаць інфармацыйныя знакі. Калі ахоўнік зафіксаваў парушэнне, ён павінен быў папрасіць сцерці фатаграфіі, а калі грамадзянін не пагодзіцца — выклікаць паліцыю», — сказала Алузайце.

Пра інцыдэнт праінфармавалі ахоўную кампанію, якая нагадае сваім работнікам іх правы і абавязкі. Жыхары і турысты павінны памятаць, што ў Літве ў некаторых месцах рабіць фатаграфіі і відэа забараняецца, бо гэтыя аб'екты ўключаныя ў спісы аб'ектаў стратэгічнага значэння.

Каментары13

  • Basyl
    16.07.2023
    Совок
  • mikola ramanau
    16.07.2023
    Usio stala jak pry Savetah-pry kamunistah......
  • Алесь
    16.07.2023
    Літва праз свае страхі ператвараецца ў беларусь

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць