Грамадства

За «злоснае непадпарадкаванне» адміністрацыі калоніі жлобінцу дадалі яшчэ паўгода зняволення

Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі па артыкуле за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» (ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). Цяпер такім спосабам тэрмін знаходжання за кратамі павялічылі Яўгену Зашчытаву са Жлобіна, які адбывае пакаранне ва ўмовах строгага рэжыму, піша «Вясна».

У дадатак да тэрміну, на які Яўген Зашчытаў быў асуджаны раней, суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова 13 ліпеня прысудзіла яму яшчэ шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

Цяпер агульны тэрмін, на які асуджаны Зашчытаў, — тры гады і шэсць месяцаў.

Яўген Зашчытаў спачатку быў асуджаны 2 красавіка 2021 г. судом Жлобінскага раёна, які прысудзіў яму тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Прычынай стала акцыя пратэсту, якая адбылася ў Жлобіне 9 — 10 жніўня 2020 г. пасля прэзідэнцкіх выбараў. Справу вяла суддзя Наталля Качалава.

У чэрвені 2022 года Яўгену змянілі рэжым адбывання на турэмны. Перад гэтым Зашчытава пакаралі 70 суткамі штрафнога ізалятара, а потым ён яшчэ на два месяцы быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу. 

Каментары

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў5

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія таемна стварае ў Кітаі новыя мадэлі беспілотнікаў, у тым ліку копіі амерыканскіх БПЛА Reaper

Дураў назваў парыжскім следчым свой заробак5

У Літве раскрылі махлярскую схему: перакладчыкі падказвалі замежнікам правільныя адказы на вадзіцельскім экзамене

Як сын высокапастаўленага сілавіка выбраў беларушчыну9

Зяленскі распавёў Генасамблеі ААН, якога «рэальнага міру» хоча Украіна5

Google заплаціла $2,7 мільярда за генія штучнага інтэлекту. Чым адметны гэты чалавек?1

Вайсковых пенсіянераў пазбавяць пенсій, калі тыя з'едуць жыць у «недружалюбныя» краіны8

Вярхоўны Суд прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй Полк імя Кастуся Каліноўскага12

Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў5

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў

Галоўнае
Усе навіны →