Грамадства99

Былы палітвязень расказаў пра цяжкі стан здароўя Аляксандра Фядуты

Былы палітвязень Аляксей Кірэеў расказаў «Радыё Свабодзе», што Аляксандр Фядута пахудзеў за кратамі на 30 кілаграмаў.

Аляксандр Фядута падчас суда. Фота: БелТА

У калоніі №15, адкуль мінулым месяцам вызваліўся Кірэеў, сядзіць Аляксандр Фядута. Вядомага літаратуразнаўцу і палітолага асудзілі на 10 гадоў нібыта за «змову з мэтай захопу ўлады».

Паводле слоў Аляксея Кірэева, зняволеным забаронена кантактаваць з Фядутам, таму большасць часу ён «сядзіць у курылцы адзін».

«Там усе ведаюць: хто з ім загаворыць, таго адправяць у ШІЗА», — гаворыць Аляксей Кірэеў. Аднак яму ўсё ж удавалася «перакінуцца некалькімі словамі» з Фядутам, бо абодва апынуліся ў падобных умовах праз стан здароўя.

«На Вялікдзень, калі я сядзеў у ШІЗА, у мяне здарыўся інсульт, знік зрок на адным воку — адарваўся сасудзік. Таму мяне на «промку» ўжо не бралі, сядзеў у атрадзе. І Аляксандр Фядута, як у яго пагаршаўся стан здароўя, таксама заставаўся ў атрадзе. Вось тады і ўдавалася крыху пагаварыць, хоць і хаваючыся. Пра сябе ён казаў коратка: «Цяжка, але трымаюся, змагаюся».

Аляксей сцвярджае, што цяжкі стан здароўя Фядуты відаць і па ім.

«Ведаю, што ў яго ціск, сэрца. Раней назіраў, як раніцай, калі ўсе выйшлі на працу, яму раптам станавілася блага, хапаўся за агароджу, каб не ўпасці. Потым яго вялі ў медчастку, на тры дні давалі вызваленне ад працы, на «промцы» яго не было.

Але ў іншыя дні ён мусіць працаваць — падмятае ў цэху пасля таго, як работы закончацца. Відаць, што стамляецца, яму цяжка. Сам казаў, што схуднеў на 30 кілаграмаў. Дык гэта відаць — скура на ім вісіць».

Кірэеў расказаў пра ўмовы, у якіх знаходзіцца Аляксандр Фядута.

«Тое ж, што ва ўсіх. Ведаю, што атрымлівае перадачы, ёсць званкі, кароткія спатканні. Сёлета ляжаў у шпіталі ў Калядзічах. Часта выклікаюць на размовы. Але вонкава — трымаецца», — падсумаваў свой расповед пра Аляксандра Фядуту Аляксей.

Каментары9

  • Ёсік
    26.09.2024
    А так хацелася партфельчык якога міністра атрымаць, калі да яго ў каманду ўваходзіў. Атрымаў? Як, адкажыце, як адукаваны чалавек можа мець стасункі з вар'ятам, неадукаваным мужыком, што між вамі можа быць агульнага?
  • Жвір
    26.09.2024
    Ёсік, ён быў у стасунках з "маладымі ваўкамі", якія зрабілі стаўку на вар'ята, каб не дазволіць прыйсьці да ўлады прабеларускім сілам, а не ўласна з вар'ятам. Яны плянавалі маніпуляваць вар'ятам, яны былі ўпэўненыя, што ім, адукаваным і асьвечаным, гэта ўдасца на раз-два. Не разумелі адукаваныя, што маніпуляваць ім будзе Крэмль, які дзеля гэтага й зрабіў на яго стаўку, забясьпечыўшы ўсёй патрэбнай падтрымкай, і ніхто іншы, не зацьвержаны Крамлём, побач з вар'ятам не затрымаецца... Асабліва ўпартыя зьніклі бясследна, астатнія засталіся боўтацца, як аўно ў палонцы, толькі паміж небам і зямлёю. Усё, як па Бібліі...
  • Виталь
    26.09.2024
    Котовский, лукашенко - это узурпатор, захвативший власть насильственным путём, с применением фальсификации выборов, насилия и пыток. Поэтому его ликвидация - это ВОССТАНОВЛЕНИЕ КОНСТИТУЦИОННОЙ ЗАКОННОСТИ. Абсолютно правильное и законное действие.

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць