Усяго патроху

Цi доўга радыятарны завод будзе атручваць сталiцу?

Пад гэтай назвай у «Звяздзе» (17.10.09) быў надрукаваны артыкул на тэму шматгадовага забруджвання паветра ў Мiнску радыятарным заводам, цi як цяпер ён называецца ААТ «Мiнскi завод ацяпляльнага абсталявання».

Рэдакцыя атрымала адказы:

Ад намеснiка мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Г.В. Валчугi.

Яна пагаджаецца з тым, што нягледзячы на шэраг захадаў праблема забруджвання атмасфернага паветра заводам iснуе. Хоць ужо i зроблена нямала. Напрыклад, па прапанове мiнiстэрства i рэкамендацыях Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта на прадпрыемстве пачынаючы з 1990‑х гадоў праведзена некалькi мадэрнiзацый i рэканструкцый. Гэта дазволiла скарацiць выкiды забруджвальных рэчываў больш чым на 500 тон.

На думку намеснiка мiнiстра, вырашыць гэту надзённую для жыхароў дамоў, якiя знаходзяцца ў зоне ўздзеяння завода, можа адна з наступных мераў:

‑ рэканструкцыя лiцейнай вытворчасцi з заменай адкрытых вагранак лiцейнага цэха радыятараў на вагранку закрытага тыпу i вагранак лiцейнага цэха катлоў, лiцейнага цэха коўкага i шэрага чыгуна на iндукцыйныя печы з мадэрнiзацыяй газаачышчальнага абсталявання;

‑ рэканструкцыя лiцейнай вытворчасцi з заменай усiх вагранак на iндукцыйныя печы з мадэрнiзацыяй газаачышчальнага абсталявання;

‑ вынас вытворчасцi чыгуналiцейных радыятараў за межы горада.

Намеснiк мiнiстра паведамiла, што галiновым планам мерапрыемстваў па рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Мiнiстэрства прамысловасцi i Планам дзеянняў па рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя на 2006—2010 гады па Мiнску ў лiцейным цэху радыятараў, якi робiць асноўны ўнёсак у забруджванне атмасфернага паветра сталiцы, прадугледжана будаўнiцтва вагранкi закрытага тыпу з высокаэфектыўным газаачышчальным абсталяваннем. Цяпер распрацоўваецца праектна‑каштарысная дакументацыя.

Намеснiк мiнiстра таксама паведамляе, што Генеральным планам развiцця Мiнска вынас лiцейнай вытворчасцi чыгуналiцейных радыятараў не прадугледжаны.

Разам з тым, як вынiкае з рэагавання, Мiнпрыроды сумесна з Мiнпрамысловасцi, Мiнгарвыканкамам i кiраўнiцтвам ААТ «Мiнскi завод ацяпляльнага абсталявання» працягваюць пошук варыянтаў для вырашэння складанай сiтуацыi па мiнiмiзацыi i папярэджваннi выкiдаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра.

Ад першага намеснiка кiраўнiка адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна сталiцы А.А. Лукашэвiча. Хоць рэдакцыя публiкацыю на рэагаванне накiравала ў Мiнгарвыканкам.

А.А. Лукашэвiч даволi падрабязна паведамляе гiсторыю пытання, але ў канцы рэагавання адзначае, што санэпiдстанцыi ў мэтах паляпшэння экалагiчнай сiтуацыi ў Мiнску выйшлi з прапановай разгледзець розныя варыянты вырашэння праблемы, у тым лiку i вынас ААТ «Мiнскi завод ацяпляльнага абсталявання» за межы горада.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй9

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць