Культура88

Вядомую амерыканскую спявачку абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях

На поп-зорку Лізо падалі ў суд тры яе былыя танцоркі, абвінаваціўшы спявачку ў сэксуальных дамаганнях і стварэнні агрэсіўнай працоўнай атмасферы, піша Бі-бі-сі.

Лізо набыла славу дзякуючы хітам Truth Hurts, About Damn Time, Juice, Good As Hell і 2 Be Loved. Яна трохразовая ўладальніца «Грэмі» ў 2020 годзе. Спарк-Арэна ў Оклендзе (Новая Зеландыя). 26 ліпеня 2023 года. Фота: Dave Simpson / WireImage / Getty Images

У судовым пазове ёсць абвінавачанні ў сэксуальных, рэлігійных і расавых дамагальніцтвах, дыскрымінацыі, нападзе, незаконным затрыманні і фэтшэймінгу.

Пазоў падалі былыя ўдзельніцы групы падтанцоўкі спявачкі — Арыяна Дэвіс, Крыстал Уільямс і Наэль Радрыгес.

Сама спявачка пакуль на абвінавачанні ніяк не адрэагавала.

У судовым пазове, пададзеным у аўторак у Лос-Анджэлесе, утрымліваюцца абвінавачанні ў тым, што танцоркі «былі вымушаныя трываць сэксуальна зневажальныя паводзіны» і «пад ціскам былі вымушаныя ўдзельнічаць у сэксуалізаваных шоу» з 2021 па 2023 год.

Сярод прэтэнзій да Лізо, сапраўднае імя якой Меліса Вівіян Джэферсан, — тое, што яна «прымушала Дэвіс дакрануцца да грудзей» адной з выканаўцаў у начным клубе Амстэрдама, і Дэвіс урэшце пагадзілася, «баючыся, што адмова можа пашкодзіць яе будучыні ў камандзе».

Лізо (вядомая ў тым ліку і трапяткім стаўленнем да сябе і свайго цела) разам з харэографам Танішай Скот абвінавачваюцца ў тым, што падчас гастроляў крытыкавала Дэвіс за яе вагу.

Дэвіс сцвярджае, што яе пыталіся, ці не пакутуе яна ад якіх-небудзь праблем, тлумачачы сваю цікавасць тым, што яна, імаверна, працуе не з поўнай аддачай. І хоць пытанні не былі зададзеныя адкрыта, у яе склалася ўражанне, што ёй трэба растлумачыць, чаму яна набрала вагу, і раскрыць падрабязнасці свайго інтымнага жыцця, каб пазбегнуць звальнення.

У пазове таксама сцвярджаецца, што кіраўніца каманды падтанцоўкі Шырлін Куіглі навязвала выканаўцам свае хрысціянскія перакананні і ганіла тых, хто займаўся сэксам да шлюбу.

Пазоўнікі таксама абвінавачваюць Куіглі ў тым, што тая адкрыта абмяркоўвала цнатлівасць адной з былых танцорак і пісала пра гэта ў сацыяльных сетках.

У адрас кіраўніцтва прадзюсарскай кампаніі Big Grrrl Big Touring, Inc. выстаўлены абвінавачанні ў расавай дыскрымінацыі. Пазоўнікі сцвярджаюць, што да чарнаскурых членаў танцавальнай трупы «адносіліся інакш», чым да іншых членаў каманды, абвінавачваючы іх у тым, што яны «гультаяватыя, непрафесійныя, і ў тым, што яны дрэнна ставяцца да працы».

Пазоўнікі таксама сцвярджаюць, што Лізо і яе прадзюсарская кампанія не выплацілі ім належны заробак падчас часткі еўрапейскага турнэ спявачкі.

У пазове сцвярджаецца, што падчас еўрапейскіх гастроляў пазоўнікам было прапанавана толькі 25% штотыднёвых камандзіровачных за дні, калі яны не выступалі, замест звычайных 50% і было забаронена працаваць над іншымі праектамі падчас туру.

Дэвіс і Уільямс былі звольненыя з танцавальнай трупы, а Радрыгес пазней звольнілася сама, бо была незадаволеная абыходжаннем з калегамі.

Каментары8

  • Acab
    03.08.2023
    Камміфорнія прырэчаная
  • Марго
    03.08.2023
    Фэтшэймінгу? Дык спявачка ж самая сытая з іх?
  • Лёлік
    03.08.2023
    Як зручна. Атрымалі працу, атрымалі грошы за працу, падалі іск каб атрымаць яшчэ грошай ;).
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі4

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: На перамовах у Эр-Рыядзе абмяркоўваюцца тэрытарыяльныя пытанні і валоданне АЭС7

У Беларусі нарэшце з'явяцца электронныя рэцэпты і бальнічныя. Праект затрымаўся на тры гады з-за санкцый1

Ва Украіне загінуў прапагандыст з расійскіх «Известий»4

«Выйшлі з метро і выстраілася чарга». У «Мінаблпасажыртрансе» пракаментавалі сітуацыю з чэргамі на маршруткі2

Пад Магілёвам жанчына ўратавала з падпаленай травы зайчаня ВІДЭА

«Чаго нам сварыцца? Мы з ЗША глабальных пытанняў вырашаць не будзем. Мы ведаем сваё месца». Новая метадычка прапагандыстаў6

Выйшаў містычны беларускі дэтэктыў-трылер «Халодныя землі» з вайбам Умберта Эка10

Вэнс заявіў, што Трампа «не хвалюе лямант еўрапейцаў» адносна Грэнландыі10

Праз расійскі ўдар па Сумах раненні атрымалі 74 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі4

Уладальнікі знакамітага «дома мары» пад Мінскам распавялі Дудзю, чаму прадалі дом і эмігравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць