Пяскоў: Байцы «Вагнера» знаходзяцца ў Беларусі, дзе менавіта — не мае значэння
«Каля мяжы, не каля мяжы, гэта тэрыторыя Беларусі, а Беларусь — суверэнная дзяржава», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Крамля.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак паведаміў аб перакідцы дзвюх брыгад польскіх вайскоўцаў да беларускай мяжы. Ён растлумачыў, што гэта зроблена ў сувязі са з'яўленнем у Беларусі групы «Вагнер». Кіраўнік міністэрства ўдакладніў, што гаворка ідзе пра 12-ю і 17-ю брыгады. Вайскоўцы раскватараваныя ў Кольне, у Бялай Падлясцы, піша «Спутнік».
Дзмітрый Пяскоў, каментуючы гэтую інфармацыю, адзначыў, што «палякі схільныя да правакавання сітуацыі, да нагнятання напружанасці».
Ён нагадаў, што, згодна з дамоўленасцямі, сапраўды байцы групы «Вагнер» знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
«Каля мяжы, не каля мяжы, гэта тэрыторыя Беларусі, а Беларусь — суверэнная дзяржава», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Крамля.
Каментары