Усяго патроху33

У Іраку расквітнела прастытуцыя

Смерць мужоў, крайняя беднасць і поўная адсутнасць дапамогі урада прымушаюць дзесяткі тысяч жанчын у Іраку займацца прастытуцыяй. Яны старанна хаваюць праўду аб сваім занятку, каб пазбегнуць пакарання з боку дзяржавы і кансерватыўнага мусульмунскага грамадства.

Традыцыі

Абсалютная большасць сённяшніх іракскіх прастытутак пачала гэтым займацца пасля падзення рэжыму Садама Хусэйна і прыходу амерыканцаў у краіну. Раней прастытуцыяй займаліся адзінкі. А сёння дзесяткі тысяч жанчын вымушаныя рабіць гэта супраць уласнай волі. «Жанчыны засталіся адны з дзецьмі, без сродкаў да існавання. Не маюць ні грамадскай падтрымкі, ні дзяржаўнай. Могуць альбо глядзець, як іх дзеці паміраюць з голаду, альбо прадаваць сваё цела» -- распавядае Хузан Махмуд з арганізацыі, што абараняе правы жанчын у Іраку.

Масульманскія традыцыі рыхтавалі жанчын да ролі жонак і матак, без адукацыі і прафесіі. Але нават калі б ірацкія жанчыны мелі адукацыю, у краіне, дзе беспрацоўе ахоплівае 70% насельніцтва, шанцаў знайсці працу для іх існуе няшмат.

«Як яны змогуць змагацца за месца працы, калі іх не хапае мужчынам? У нашым грамадстве мужчына заўсёды будзе вышэйшым за жанчыну» -- пытаецца міністр правоў чалавека Віджан Салім.

Мужы і маткі...

Сцэнар кожны раз іншы. Жанчыны, якія займаюцца прастытуцыяй праз недахоп грошай, гэта галоўным чынам тыя, якія згубілі ў вайну мужоў і братоў. Аднак ёсць і такія, звычайна вельмі маладыя, якіх прываблівае перспектыва выгаднага шлюба. Часта пасля шлюба муж ператвараецца ў суценёра, які неадкладна высылае жонку ў бардэль, пасля чаго выбірае сабе наступную. Альбо – карыстаючыся правіламі ісламу – адразу чатыры. У такім выпадку яго прыбыткі растуць у геаметрычнай прагрэсіі.

Ёсць яшчэ горшая катэгорыя сутэнёраў – маткі. Адзінокія, яны змагаюцца з фінансавымі праблемамі зарабляючы ўласным целам і адначасова прадаюць сваіх дачок, якія часта маюць ўсяго 12-13 гадоў.

«Гэта як гандаль быдлам. Часта бачу матак, якія гандлююцца, прадаючы сваіх дачок. Сапраўдная трагедыя» -- распавядае супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Хінда.

… i беспакаранасць

Хоць злоўленая на гарачым прастытутка можа трапіць за краты нават на некалькі год, яе кліенты застаюцца непакаранымі. Урад не робіць нічога, каб зменшыць колькасць прастытутак. Паліцыя, чыноўнікі, нават міністры з’яўляюцца іх кліентамі.

На пачатку года міністр, што займалася абаронай правоў жанчын у Іраку – Навал Ас-Самары – аб’явіла аб сваім сыходзе: «Навошта мне штодзённа прыходзіць на працу, калі мне не даюць ніякіх сродкаў для працы, няма ніякай дапамогі?»

АП, паводле wyborcza.pl

Каментары3

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць