Былы намеснік дэкана журфака БДУ, які сведчыў па «справе студэнтаў», стаў рэктарам абласнога інстытута
Прасоўвацца па кар'ернай лесвіцы Фёдар Драбеня пачаў пасля таго, як адзначыўся рэпрэсіямі ў дачыненні да пратэстуючых студэнтаў журфака БДУ і выступіў у якасці сведкі ў судзе па «справе студэнтаў».

Восенню 2020 года, калі адбываліся падзеі, за якія пазней асудзілі 12 чалавек, Фёдар Драбеня быў намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце журфака БДУ.
У 2021-м Драбеня перайшоў у Акадэмію паслядыпломнай адукацыі і стаў дэканам факультэта прафесійнага развіцця спецыялістаў, а праз год — рэктарам Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Калектыву яго прадставілі ў снежні 2022-га.

У судзе па «справе студэнтаў» Фёдар Драбеня расказваў, што зрываў заняткаў не было, але было дыскамфортна: маўляў, былі спевы, а потым пачаўся варушняк, калідоры падчас акцый былі забітыя, прайсці — немагчыма.
Фёдар Драбеня казаў, што акцыі студэнтаў былі для таго, каб «папіярыцца», «пазбіраць лайкі», але «яны не ведалі, у што ўвязваліся».
Былы намеснік дэкана журфака БДУ кантраляваў працэс збору студэнтаў на акцыі, праводзіў асабістыя прафілактычныя гутаркі з тымі, каго пазнаваў у натоўпе сярод удзельнікаў акцый.
«Я ўжыў максімум свайго абаяння і харызмы, каб трымаць акцыі ў правільным рэчышчы», — казаў ён.
На пытанне адваката, ці маглі студэнты ўплываць на сітуацыю ў краіне, Фёдар Драбеня адказваў, што «студэнты не здольныя на такія маштабныя дзеянні».
На журфаку БДУ намеснік дэкана выносіў дысцыплінарныя спагнанні студэнтам, прымушаў пісаць тлумачальныя і пагражаў адлічэннем.
Некаторыя студэнты журфака БДУ нават судзіліся з факультэтам за неправамернае вынясенне дысцыплінарных спагнанняў.
Чытайце таксама:
Прапагандыст Ігар Тур стаў выкладчыкам журфака БДУ
З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак
Найлепшай выпускніцай журфака прызналі дачку палкоўніка КДБ
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары