Спорт11

На чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ўсё золата ўзяла выхаванка беларускі Юліі Раскінай

16-гадовая гімнастка Дар'я Варфаламеева, якая прадстаўляе Германію, стала абсалютнай чэмпіёнкай свету, выйграўшы ў іспанскай Валенсіі залатыя медалі ва ўсіх пяці асабістых дысцыплінах, якія ўваходзяць у праграму.

Дар'я Варфаламеева

Раней ураджэнка расійскага Барнаула перамагла ва ўсіх чатырох фіналах з асобнымі прадметамі (абруч, мяч, булавы, стужка), а сёння ўзяла золата ў алімпійскім мнагабор'і. Упершыню ў гісторыі гэтага віду спорту ўсе асабістыя залатыя медалі чэмпіянату свету выйграла прадстаўніца зборнай Германіі.

Паколькі яшчэ адно золата Варфаламеева заваявала на чэмпіянаце свету 2022 года, то цяпер яна шасціразовая чэмпіёнка.

Нас жа яе поспех цікавіць перадусім таму, што трэнерка чэмпіёнкі — беларуска Юлія Раскіна, якая працуе ў Германіі.

Юлія Раскіна — былая вядомая спартсменка. Яна сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў 2000 года, чэмпіёнка і прызёрка чэмпіянатаў свету і чэмпіянатаў Еўропы.

Цяпер яна трэніруе гімнастак на федэральнай базе падрыхтоўкі рэгіёна Бадэн-Вюртэмберг і ў мінулым годзе была прызнаная найлепшай трэнеркай Германіі.

А галоўнае — у 2020 годзе Юлія Раскіна праявіла і грамадзянскую пазіцыю, падпісаўшы адкрыты ліст беларускіх спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.

Чытайце таксама:

Самы папулярны блогер усяго ютуба зладзіў уласныя «алімпійскія гульні» і трапіў у скандал праз карту з Крымам у складзе Расіі і не толькі

У Мінск прыехала Аліна Кабаева, яе сустракаў міністр

7-гадовая ўкраінская гімнастка, якой адарвала нагу расійскай ракетай, выйграла першы турнір

Каментары1

  • Kub
    27.08.2023
    Раскіна выстаўляе стандарт Шчэрбу.

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць