Культура2626

У Тэатры імя Янкі Купалы з беларускага рэпертуару засталася адна «Паўлінка». Большасць спектакляў у верасні пройдзе на рускай мове

104-ы сезон Купалаўскага тэатра, які ў 2020 годзе пакінула большасць акцёраў, а кіраўніцай пастаўлена актрыса другога плана Вольга Няфёдава, распачаўся 29 жніўня спектаклем «Паўлінка» Янкі Купалы, у верасні яго пакажуць яшчэ адзін раз. Гэта адзіная пастаноўка паводле твораў беларускіх аўтараў, якая плануецца ў гэтым месяцы. 

«Паўлінка» паводле Янкі Купалы. Фота: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Адзін раз пакажуць такія беларускамоўныя спектаклі паводле твораў замежных аўтараў, як «Апошні атракцыён» Д. Ліндсі-Эбэра, «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра, Donna sola («Жанчына адна)» Д. Фо і Ф. Рамэ, «Чакана гучна і да болю блізка» М. Паніча, а таксама паводле твораў рускіх пісьменнікаў — «Гарачае сэрца» А. Астроўскага, «Жаніцьба» М. Гогаля.

Увесь астатні час у сценах нацыянальнага тэатра будзе панаваць руская мова. З гастролямі ў Мінск запрошаны Казанскі акадэмічны рускі вялікі драматычны тэатр імя В. І. Качалава, які адкрые тут свой 233 сезон.

«Перамовы вяліся на працягу года. Артысты з Казані пакажуць свой выдатны класічны рэпертуар, у які ўваходзяць «Рэвізор», «Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара», «Пікавая дама» і іншыя пастаноўкі», — паведамляе Няфёдава. 

Афіша Купалаўскага тэатра на верасень. 

Усяго за верасень у Купалаўскім тэатры будзе паказана аж 15 спектакляў на рускай мове. 

Цікава, што адзін факт усё ж звязвае гэты рускі тэатр з Беларуссю. У 1948 годзе тэатру было прысвоена імя знакамітага акцёра Васіля Іванавіча Качалава, які пачынаў тут свой прафесійны шлях у 1897—1900 гадах, сыграўшы за тры сезоны больш як 150 роляў. Але сапраўднае прозвішча акцёра было Шверубовіч. Ён нарадзіўся ў Вільні ў сям’і беларускага праваслаўнага святара мясцовай Мі­ко­льс­кай цар­квы Івана Шверу­бо­ві­ча, на­шчад­ка ста­ро­га шля­хец­ка­га ро­ду. 

Васіль Качалаў у п'есе Л. Андрэева «Анатэма». Малюнак Казіміра Малевіча, 1908 г.

Навучаўся ў 1-й Ві­лен­скай гім­на­зіі раз­ам з будучым беларуска-літоўскім кампазітарам Кан­стан­ці­нам Гал­коў­скім і рэвалюцыянерам Фе­лік­сам Дзяр­жын­скім. Як адзна­ча­юць кры­ні­цы, ажно да пе­ра­езду ў Пі­цер ён раз­маў­ляў па-рус­ку з вы­раз­ным бела­рус­кім акцэн­там. 

Расійскі пісьменнік і нобелеўскі лаўрэат Іван Бу­нін у «Чыс­тым панядзелку», вы­праў­ля­ючы ге­ро­яў апо­ве­ду на «ка­пус­нік» у МХТ і су­ты­ка­ючы іх з зор­кай — Ка­ча­ла­вым, маляваў артыста з «пасмай ягоных беларускіх валасоў», якія звісалі на лоб.

Дом па Вялікай вуліцы, 14 (злева) у Вільні. Фота: Wikimapia

Імем беларуса названа віленская гімназія, а на доме ў Вільні па Вялікай вуліцы, 14 (Didžioji gatvė, 14), недалёка ад Мікольскай царквы, дзе ён правёў свае дзіцячыя гады, за савецкім часам была ўстаноўлена мармуровая памятная шыльда з надпісамі па-літоўску і па-руску.

Шыльда ў гонар Васіля Качалава ў Вільні. Фота: Wikimedia Commons

Трупа ж Тэатра імя Янкі Купалы з сярэдзіны верасня паедзе ў гастролі па гарадах Беларусі, наведае Смалявічы, Касцюковічы, Оршу ды Брэст. А ў канцы кастрычніка Няфёдава мае паставіць «Паўлінку» ўжо на сцэне рускага тэатра расійскай аўтаноміі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Иначе не может быть
    04.09.2023
    Простите паулинки
  • В
    04.09.2023
    Тішэ, тішэ. Главное, ходіць на работу, чтобы не уволілі. Крэдіты жэ, вы жэ панімаеце.
  • Ганьба
    04.09.2023
    ...імя Ивана Купалова

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць