Грамадства66

«Размаўляем на чатырох мовах». Жонка зняволенага журналіста расказала, як абжываецца на новым месцы сярод Атлантыкі

Журналіста Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня. Першапачаткова яму далі адміністрацыйныя суткі, але па іх сканчэнні на волю ён не выйшаў. Ігара перавялі ў СІЗА, завёўшы крымінальную справу (па якім артыкуле, дакладна не вядома). Ягоная жонка Іна і дачка пакінулі Беларусь і перабраліся на Азорскія выспы ў Атлантычным акіяне. Іна ў фэйсбуку падзялілася, як яны абжываюцца на новым месцы.

«Чаго я не ўлічыла ў сваіх чаканнях ад эміграцыі, што давядзецца жыць не толькі ў іншым моўным асяроддзі, ну, гэта само сабой. Мы толькі прывыкаем да гучання партугальскай. А вось тое, што прыйдзецца жыць і мець камунікацыю, пераключаюся штодня паміж чатырма мовамі — гэта сюрпрыз.

Вядома, з Евай мы гаворым на рускай. Усе дыстанцыйныя зносіны з сябрамі, сваякамі і кліентамі на рускай. У нас, на шчасце, рускамоўныя суседзі, так што ёсць у каго спытаць на зразумелай мове пра нейкія бытавыя рэчы. Куды выкідваць смецце (аказалася, гэта не відавочна), як часта залятаюць/запаўзаюць у дом пяцісантыметровыя прусакі (прывыкаем трохі да мясцовай флоры і фаўны), наколькі халодна зімой (тут няма ацяплення).

За сняданкам мы ўключаем на youtube урокі партугальскай. Урокі зусім простыя, для пачаткоўцаў, але зробленыя так, што ўсю лексіку можна выкарыстоўваць у паўсядзённых нескладаных дыялогах. Так што пры выпадку мы цягнем гэтыя «Como esta? Tudo bem» на вуліцу, каб павітаць суседзяў або сказаць касіру «Дзякуй, у мяне ёсць пакет» на партугальскай.

Мова пакуль здаецца незнаёмай, але не выклікае напружання, можа быць таму, што ў любой незразумелай сітуацыі я пераходжу на англійскую і ў мяне няма паралізацыі пачуццяў, што ўсё прапала, я нічога не разумею.

Нядаўна тэлефанавала новая настаўніца Евы і аказалася, што яна на англійскай не размаўляе, так што прыйшлося здагадвацца, што яна непакоіцца, ці ведаем мы, што ў панядзелак у нас экскурсія па школе а 9 раніцы. Я на англійскай, яна на партугальскай, ну неяк адна адну зразумелі. Дарэчы, навучальны год стартуе 12 верасня.

Іна і Ева Карней. Фота: фэйсбук Іны Карней

Я заўсёды грэбліва называла свой узровень англійскай «для выжывання», а вось і дарма. Вядома, ён ніколі не падводзіў мяне ў падарожжах, але адна рэч мець зносіны ў гасцініцы, краме і аэрапорце, і трохі іншае — банк, падатковая, міграцыйны офіс і трэнажорная зала (пра трэнажорку як-небудзь асобна напішу). Аказалася, што цалкам неблагі ў мяне В1, і ўсе бягучыя патрэбы я магу закрыць на англійскай, проста ганаруся сабой. Гэта капец як дапамагае кожны дзень і пераводзіць задачу «вывучыць партугальскую» з палаючага рэжыму ў лайтовы, у якім у мяне шмат цікаўнасці.

Дарэчы, партугальцы ў большасці цалкам няблага гавораць на англійскай, часцей лепш, чым я. Адбываецца гэта таму, што калісьці партугальцы вырашылі не напружвацца і не дубляваць замежных фільмаў, а проста даваць партугальскія субцітры. На самай справе субцітры было лягчэй цэнзураваць у часы дыктатуры Салазара, адказ у гэтым, а не ў тым, што партугальцам была лянота. І цяпер, калі я ўключу канал з фільмамі, то яны ідуць на мове арыгінала. Вось нядаўна Джэймса Бонда глядзела, адначасна трэніравала англійскую.

Мы лістуемся з Ігарам па-беларуску. Час ад часу дзяўчаты таксама пішуць татку на беларускай. З аднаго боку, мне прыемна атрымліваць ад яго лісты на роднай мове, з другога — нібыта гэта надае нашым стасункам асаблівы шарм. Больш інтымны. Не ведаю, ці заўважалі вы, што іншая мова робіць нас трошкі іншымі людзьмі. Падаецца, што беларуская мова дае мне доступ да больш глыбокага і асэнсаванага выказвання думак. Да таго ж гэта прыгожа. Дакладна, яна робіць мяне іншым чалавекам. Лепшым.

Ну, ок, чатыры мовы. У прынцыпе, можна пераключацца і не зламаць мозг. І вось мы з Евай атрымліваем падручнікі для сёмага класа партугальскай школы і знаходзім там французскую. Яны вучаць у школе дзве мовы: англійскую і французскую. Pardonnez-moi, monsieur, нам бы з партугальскай разабрацца. Але, мабыць, прыйдзецца яшчэ дадаваць французскую».

Каментары6

  • том
    11.09.2023
    ром, тебе, латентному рашисту, не зачем знать основания. Изучай лучше основания твоего существования в сосуде
  • Ноўнэйм
    11.09.2023
    Я б спрасціў жыццё і выключыў з ужывання адну мову. Расейскую. І ў знак дадатковай маральнай падтрымкі таты (і каб зрабіць яму прыемна) размаўляў унутры сям'і на роднай мове.
  • Вероятный
    11.09.2023
    Ноўнэйм , вы што, калі іх з русского міра выцягнуць, яны загінуць, нібы рыбкі без акварыюма.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго109

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?4

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы3

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго109

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць