Грамадства1010

Свята-Елізавецінскі манастыр праводзіць фестываль у Баранавічах — збіраюць дапамогу Данбасу і агітуюць пісаць лісты акупантам

17 верасня ў Баранавічах распачаў працу праваслаўны фестываль «Радасць». Арганізатар — мінскі Свята-Елізавецінскі манастыр. У ім бяруць удзел больш за 30 храмаў і манастыроў з Беларусі, Расіі, Сербіі, Малдовы, Чарнагорыі, Грэцыі і Палестыны, піша «Наш край».

 Усе фота: «Наш край»

Фестываль праходзіць у самым цэнтры горада — каля ГДК. На адкрыцці фестывалю выступіла адна з арганізатараў фестывалю — сястра Анастасія, на якой заўважная георгіеўская стужка. Яна расказала пра мерапрыемствы, якія ўвайшлі ў яго праграму. Але «асаблівую цікавасць выклікала інфармацыя аб арганізацыі дапамогі Данбасу. Анастасію яшчэ доўга не адпускалі: людзям хацелася нешта ўдакладніць, задаць нейкія асабістыя пытанні», — піша раёнка.

І дадае, што «тэма дабрачыннасці» (чытай, дапамогі расійскаму войску) «праходзіць чырвонай ніткай праз фестывальныя мерапрыемствы».

«Так, 27 верасня ў Доме культуры адбудзецца дабрачынны канцэрт, сродкі ад якога будуць накіраваны на дапамогу Данбасу. А ў любы іншы час працы фестывалю можна падтрымаць братоў-славян, якім цяпер цяжка, зрабіўшы грашовы ўзнос, прынёсшы простыя, але вельмі патрэбныя рэчы (для іх тут паставілі кошык і вывесілі спіс неабходнага) ці проста напісаўшы ліст салдатам», — распавядае раёнка.

Каментары10

  • Суповой пакетик
    18.09.2023
    Докатились. Или еще есть куда упасть?
  • Их бог в московском Кремле
    18.09.2023
    Ну, какбэ, очень божье дело, особенно для бога в московском Кремле.
    Московское "православие" давно надо признать еретической сектой и отлучить от Христианства Константинополя.
  • Падробка
    18.09.2023
    Гэта не хрысьціянскі манастыр і ня цэнтар здаровае духоўнасьці. Гэта палітычная арганізацыя й цэнтар замежнага ўплыву, апрануты ў чорнае. Беларусы, цурайцеся, як чумы. Там жыве ня Бог, а Пуцін.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску10

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць