Свет11

У Ташкенце ўначы адбыўся моцны выбух. Ёсць параненыя

Выбух быў чуваць за многія кіламетры, дым і зарыва ад пажару былі відаць з іншых раёнаў сталіцы Узбекістана.

Фота: Gazeta.ua

Уначы ў масіве Куруўчылар (Будаўнікоў) у Ташкенце на мытным складзе кампаніі «Інтэр лагістык» адбыўся магутны выбух, які выклікаў моцны пажар.

Выбіты шыбы шматпавярховых дамоў. Ёсць пацярпелыя (колькасць не паведамляецца), на месцы было шмат машын хуткай дапамогі. Інфармацыя аб падзенні самалёта абвергнутая, піша Gazeta.uz.

Выбух быў чуваць за многія кіламетры, дым і зарыва ад пажару былі відаць з іншых раёнаў.

Выбуховай хваляй былі разбітыя шыбы дзясяткаў кватэр шматпавярховых дамоў, у дварах было шмат машын хуткай дапамогі. Многім жыхарам давялося начаваць у машынах. Частка аўтатранспарту пашкоджаная.

Паводле звестак МНС, на месца выбуху былі накіраваныя 16 пажарна-выратавальных экіпажаў і 3 аўталесвіцы.

Кампанія Uzbekistan Airports паведаміла, што выбух не паўплываў на працу сталічнага аэрапорта. «Міжнародны аэрапорт Ташкент функцыянуе без абмежаванняў у штатным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленні.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што параненыя дастаўленыя ў Рэспубліканскі навуковы цэнтр экстраннай медыцынскай дапамогі і яго філіял у Ташкенцкай вобласці.

Каментары1

  • Xaмca
    28.09.2023
    1.
    Есть на Востоке добрый город
    В кольце садов, в кольце огней.
    Он по-особенному дорог
    Бескрайней Родине моей.
    Он весело и чернооко
    Глядит со смуглого чела.
    Сияй Ташкент – звезда Востока –
    Столица дружбы и тепла! (2 раза)

    2.
    Когда война опустошала,
    И разрушала города,
    Его земля теплом дышала,
    Звала, звала людей сюда.
    Чьё сердце было одиноко,
    К тому надежда здесь пришла.
    Сияй Ташкент – звезда Востока –
    Столица дружбы и тепла! (2 раза)
    Источник teksty-pesenok.com

    3.
    Когда угрюмая стихия
    Под ним взломала пол земли,
    Была с ним рядом вся Россия
    И все республики мои.
    Глядит он тысячами окон,
    Вершит высокие дела.
    Сияй Ташкент – звезда Востока –
    Столица дружбы и тепла! (2 раза)

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў15

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах44

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць