Свет

«Вогненны шар» пад Оксфардам. З-за ўдару маланкі выбухнуў газ на заводзе па перапрацоўцы адкідаў

У тушэнні пажару бралі ўдзел шэсць пажарных машын і 40 пажарных.

Скрыншот відэа

У англійскім графстве Оксфардшыр удар маланкі прывёў да магутнага выбуху газу на заводзе па перапрацоўцы адкідаў, піша Бі-бі-сі.

Газ выбухнуў у рэзервуары, дзе харчовыя адкіды перапрацоўваюцца ў біягаз. Завод знаходзіцца ў вёсцы Касінгтан побач з Оксфардам, на паўночны захад ад яго.

Пры выбуху і пажары ніхто не пацярпеў. У тушэнні пажару бралі ўдзел шэсць пажарных машын і 40 пажарных.

У прылеглых раёнах з-за выбуху адключылася электрычнасць; на час тушэння пажару паліцыя перакрыла шашу ад паўночнай ускраіны Оксфарда да суседняга гарадка Айншам.

«Я сядзеў на кухні, і раптам усё памяшканне асвятлілася яркім белым святлом, а потым пачуўся магутны трэск, як ад вельмі магутнай маланкі, — распавёў Бі-бі-сі супрацоўнік Оксфардскага ўніверсітэта Джэк Фраўд. — Я выглянуў у акно і ўбачыў, што неба быццам пульсуе аранжавым святлом. Я выбег на двор, каб зняць гэта аранжавае святло, а яно праз 20 секундаў пагасла».

«Я спачатку падумаў, што сонца сядае, пакуль не ўбачыў мігценне і дым, — распавёў іншы мясцовы жыхар Сцюарт Хоскінг. — А потым прагрымеў быццам удар падчас навальніцы, але толькі адзін удар».

Як правіла, навальніцы ў Англіі ў кастрычніку — вялікая рэдкасць. Сёлета метэаролагі звязваюць іх з нетыпова высокімі тэмпературамі. Па іх прагнозах, навальніцы на паўднёвым усходзе і поўдні Англіі будуць працягвацца яшчэ некалькі дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая4

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача18

ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink9

Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак6

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая4

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць