Грамадства11

У Беларусі назіраюцца збоі ў працы сервераў Xiaomi

Карыстальнікі прылад кітайскай кампаніі Xiaomi ў Беларусі і Расіі скардзяцца на збоі ў працы. Сэрвіс адсочвання збояў UpDownRadar паведаміў аб праблемах у карыстальнікаў з Мінска і Гомеля.

Фота: xi.express

Мяркуючы з даных UpDownRadar, з праблемамі сутыкнуліся карыстальнікі з расійскіх і беларускіх гарадоў, а таксама з Амстэрдама, заўважыў Reform.by.

«З учорашняга дня [аўторак, 3 кастрычніка — НН] сяджу без аўтаматызацыі асвятлення (8 рэле і 5 лямпачак, 1 шлюз пастаянна міргае), робат-пыласос тупіць, бытавая тэхніка не выключаецца пры маім сыходзе з дома. Да камеры доступу няма і нарэшце перасталі прылятаць апавяшчэнні аб абнаўленні на тэлефоне, замест гэтага паведамленні, што прылады offline. Быў вымушаны пераналадзіць роўтар і знёс усе аўтаматызацыі ў працэсе высвятлення прычыны! Патраціў процьму часу! Чаму афіцыйнай заявы няма?!! Гэта не сур'ёзна, дарагі Xiaomi!»,— скардзіцца адзін з карыстальнікаў у тэме абмеркавання экасістэмы Xiaomi ў афіцыйнай групе кампаніі Укантакце.

Аналагічныя праблемы паўсталі і ў іншых карыстальнікаў.

У афіцыйным акаўнце Xiaomi.Russia УКантакце прадстаўнікі кампаніі пачалі рэагаваць на скаргі карыстальнікаў.

«Добры вечар! Стараемся максімальна аператыўна выправіць, чакайце, калі ласка», — гаворыцца ў вячэрнім паведамленні.

Каментары1

  • д
    05.10.2023
    Такое вось вам 21 стагоддзе, разумны дом і іншае інфасмецце

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць