Эканоміка

Падоўжылі забарону на ўвоз шэрагу тавараў праз мяжу з Літвой

Беларусь працягнула да 31 снежня 2027 года забарону на ўвоз праз літоўска-беларускую мяжу аўтатранспартам шэрагу тавараў, якія ўвозяцца для рэалізацыі або спажывання на тэрыторыі краіны. Зроблена гэта пастановай Саўміна ад 30 сакавіка 2026 года № 145, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Такая забарона ўпершыню была ўведзена з 1 красавіка 2024 года тэрмінам на паўгода. Потым яна тройчы працягвалася на аналагічны перыяд. Цяпер жа, атрымліваецца, яе пралангавалі адразу на год і дзевяць месяцаў.

Забарона тычыцца на гэты момант такіх тавараў, як:

  • воды мінеральныя і газаваныя;
  • воды іншыя;
  • воды, уключаючы мінеральныя і газаваныя, якія ўтрымліваюць дабаўкі цукру ці іншых падсалоджвальных або смака-араматычных рэчываў;
  • безалкагольнае піва;
  • піва соладавае;
  • віны вінаградныя натуральныя, уключаючы мацаваныя; сусла вінаграднае;
  • вермуты і вінаградныя натуральныя віны іншыя з дадаваннем раслінных або араматычных рэчываў у сасудах ёмістасцю 2 л або менш;
  • напоі іншыя зброджаныя (напрыклад, сідр, сідр грушавы, напой мядовы, сакэ); сумесі са зброджаных напояў і сумесі зброджаных напояў і безалкагольных напояў, у іншым месцы не названыя;
  • спірт этылавы і іншыя спіртавыя настойкі, дэнатураваныя, любой канцэнтрацыі;
  • воцат і яго заменнікі;
  • шыны і пакрышкі пнеўматычныя гумовыя;
  • ужываныя часткі і прыналежнасці транспартных сродкаў.

Забарона не распаўсюджваецца, сярод іншых выключэнняў, на тавары, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі для асабістага карыстання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць