Грамадства99

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін бок

Андрэй Кажала яшчэ падлеткам ледзь не забіў чалавека, адбіраючы ў яго грошы разам з падзельнікамі. За гэта атрымаў 9 гадоў калоніі. На бяду жонкі, у мінулым годзе беларус знік у мясным штурме на вайне супраць Украіны.

Андрэй Кажала, прыжыццёвыя фоты

Андрэй Кажала нарадзіўся ў 1995 годзе. Жыў у вёсцы Гезгалы Дзятлаўскага раёна.

Яшчэ да паўналецця Андрэй адправіўся ў калонію. Яго арыштавалі ў 16 гадоў.

«Прызнаць вінаватым у прымяненні гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага […], з мэтай непасрэднага авалодвання маёмасцю, учыненым групай асоб з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання […] адпаведна з ч. 3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса [разбой], прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 9 гадоў. Адбыццё пакарання вызначыць у выхаваўчай калоніі […]», — такі запіс насупраць яго прозвішча стаіць у базе Belpol. 

Пасля вызвалення, у 2020-м, Кажала завёў сабе ІП. Спачатку вырашыў быць дальнабойшчыкам, але на нейкім этапе пераключыўся на гандаль садавіной. У 2021‑м яго каралі за парушэнне правіл аказання паслуг насельніцтву.

Як менавіта ён трапіў на вайну супраць Украіны, незразумела. Андрэй Кажала перастаў выходзіць на сувязь пасля выхаду на баявое заданне 13 мая 2025 года.

Індывідуальнае прадпрымальніцтва беларуса было закрыта 19 сакавіка 2026 года — праз факт смерці.

«Дапамажыце знайсці мужа», — не здаецца яго жонка Маргарыта ў сацыяльных сетках. 

У прыватнай размове з чытачом «Нашай Нівы» яна сказала, што не верыць у смерць свайго каханага і працягвае чакаць. 

Кажала служыў у першай штурмавой роце першага ўзводу 71 палка (в/ч 16544), меў пазыўны «Беларус». Гэты полк вядомы тым, што яго асабовы склад бязлітасна перамолваецца сіламі абароны Украіны ў аколіцах пасёлка — ці карэктней, ягоных рэшткаў — Рабоціна. Гэта якраз той кірунак, куды ў апошні раз і выправіўся Кажала на заданне. 

«Пакуль я жывы і маё сэрца б’ецца — я клаў х*й на тых, хто за маёй спінай смяецца!!!!!», — напісаў Андрэй Кажала ў апошнім статусе «Укантакце».

Каментары9

  • Аскольд
    31.03.2026
    Украинцы полезную услугу и беларусам делают. Перемалывают самых ярых адептов «русского мира» и Беларусь становится чище. Пожелаем украинцам успехов в этом деле! Слава Украине!
  • Арте Факт
    31.03.2026
    Скорее всего, что пораскинув мозгами дятловский дально**щик решил остаться в Украине.

    [Зрэдагавана]
  • Прашчай
    31.03.2026
    Дзяцел

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць