Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю
Блогерка расказвае пра неймаверныя пакуты пасля таго, як кіроўца таксі ўдарыла яе ў спіну. Інга Мядзведзева сцвярджае, быццам міліцыянеры самі прасілі яе напісаць заяву, паглядзеўшы яе рылс.

На блогерку Інгу Мядзведзеву ў інстаграме падпісана каля 39 тысяч чалавек. Яна прадае свае кансультацыі па асабістым брэндаванні і займаецца маркетынгам ды прадзюсіраваннем.
Нядаўна маладая жанчына трапіла ў непрыемную сітуацыю. Разам са сваім хлопцам яна сабралася на дзень нараджэння — каб даехаць да месца, выклікалі Яндэкс-таксі (бізнэс-тарыф).

За стырном была дзяўчына Аксана. Па дарозе пары трэба было заскочыць яшчэ ў адно месца. І так атрымалася, што кіроўца трапіла ў невялікае ДТЗ — крыху падрапала іншы прыпаркаваны аўтамабіль. Здаецца, нічога крытычнага — але ж зразумела, што працягваць паездку таксістка не магла, ёй трэба было вырашаць пытанне.
Што адбывалася далей, сказаць складана — але пасварыліся жанчыны моцна.
Інга абвінавачвала Аксану тым, што кіроўца хаміла ёй і абражала, не дазваляла сысці з месца ДТЗ, а потым ударыла кулаком у спіну. Сама Інга лічыць, што трыгерам для таксісткі стала тое, што пасажыры былі апрануты раскошна.

Блогерка распавяла, што адразу звязалася з Яндэксам — але вынікам засталася незадаволеная. Там ёй паабяцалі толькі, што адхіляць Аксану ад працы на час разбіральніцтва, а яшчэ зробяць так, што яна ніколі не зможа прыняць замову ад Інгі.
Блогерка ж патрабавала таго, каб кіроўцу звольнілі. Бо лічыла небяспечным тое, што Аксану выпадкова можа выклікаць хлопец Інгі ці нехта з яе сяброў.
«Але, б*я, да гэтага часу ах*еваю з Яндэкса. Як я абароненая, аддаючы 12 тысяч даляраў за год за таксі? 15 рублёў промакоду далі за ДТЗ, абразы і ўдар кулаком у спіну ў бізнэс-тарыфе», — скардзілася ў сторыс Інга.

Імаверна, з гэтага канфлікту Інга планавала зрабіць паўнавартаснае шоу. Бо спачатку яна апублікавала ў інстаграме рылс, прысвечаны непрыемнай сітуацыі. А потым нават стварыла хайлайтс «Таксі», куды пачала дубліраваць свае шматлікія сторыс.
Блогерка сцвярджала, што пасля публікацыі рылс з ёй звязаліся міліцыянеры і самі прапанавалі напісаць заяву. Пасля яна расказвала, як хадзіла даваць паказанні і здымаць пабоі. Выхвалялася тым, якой стылёвы вобраз выбрала для паходу ў міліцыю. Маўляў, не дарма са стылісткай працавала.

А затым яшчэ некалькі дзён скардзілася на тое, як моцна пакутуе ад боляў у спіне. Казала, што і без псіхатэрапеўта не абысціся — бо цяпер ёй страшна ездзіць у таксі.
Але ў хуткім часе блогерка ўсё выдаліла. Імаверна, гэта звязана з тым, што кіроўца Аксана таксама напісала заяву ў міліцыю.
Нядаўна таксістка агучыла свой погляд на сітуацыю.

Завуць кіроўцу Аксана Ярашук. Яна прызнае, што трапіла ў ДТЗ, але лічыць, што Інга павяла сябе некарэктна: «Здавалася б: кіроўца трапіў у ДТЗ — паспачувай і выклікай новае таксі, але не. Трэба стаць у інфантыльную пазіцыю і давесці сітуацыю да абсурду. Мяне абвінавачваюць у тым, што я ўдарыла ў спіну, абражала і толькі што на галаве не стаяла».
Аксана кажа, што ў сваіх сторыс Інга не аднойчы назвала яе быдлам, а таксама шмат крыўднага напісала ў каментарыях пад рылс.
Але больш за ўсё яе пакрыўдзіла тое, што блогерка выклала відэа, дзе добра бачны твар Аксаны — цяпер таксістка настроена абараняць свае правы, таму што былі закрануты яе гонар і годнасць: «Усё гэта пацягнула за сабой матэрыяльныя страты (па скарзе без разбору закрылі доступ да заказаў), стрэс і прыніжэнне».
Публікаваць відэа канфлікту, пакуль ідзе разбіральніцтва, Аксана не збіраецца. Інга ж таксама перастала асвятляць канфлікт у інстаграме — толькі паскардзілася, што ёй здаецца, што цяпер усе таксісты неяк не так да яе ставяцца.
Трэба адзначыць, што Інга Мядзведзева любіць хайпаваць на нейкіх драматычных гісторыях са свайго жыцця (праўдзівасць іх складана ацаніць).
Напрыклад, у пачатку сваёй блогерскай кар’еры яна любіла распавядаць, быццам перамагла анкалогію ледзь не на апошняй стадыі пазітыўным настроем і сілай думак.
Той анкалогіяй Інга тлумачыла і факт, што яе адлічылі з Акадэміі кіравання на апошнім курсе. Быццам бы бессардэчныя выкладчыкі не паверылі ў тое, што чалавек з анкалогіяй можа цудоўна выглядаць, і таму не дазволілі абараніць дыпломную працу.
Са сваёй гісторыі пошуку біялагічных сваякоў (дзяўчына доўгі час расла ў дзіцячым доме ў Магілёве, пакуль яе не забрала добрая жанчына) Інга зрабіла сапраўднае шоу. Яна публікавала ў сацсетках відэа і аўдыязапісы сустрэч з маці і татам.
Лагічным працягам гэтага інста-серыялу стала тое, што Інга разам са сваім хлопцам Кірылам вырашыла час ад часу браць з дзіцячага дома дзяўчынку — вадзіла на дзіцячыя мерапрыемствы, рабіла падарункі. Менавіта на такой дабрачыннасці Інга будавала кантэнт, пакуль ёй гэта, відаць, не надакучыла. Яна абвінаваціла дзяўчынку ў недастатковай удзячнасці і спробах маніпуляцый, а потым паведаміла падпісчыкам, што больш не будзе запрашаць да сябе дзіця.
Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?
Расійскі тыктокер, які раздражняў беларусаў, паляцеў з Мінска. Шчаслівы, бо змог паскандаліць у аэрапорце з «Белавія»
«Радуйцеся, с*кі!» Чым скончыўся скандал паміж гінекалагіняй-блогеркай і пацыенткай прыватнага медцэнтра?
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары
Сочувствую обеим.