Літаратура

Юн Фосэ заявіў, што разглядае сваю прэмію як узнагароду нованарвежскай мове і руху, які яе адстойвае

Нарвежскі пісьменнік і драматург Юн Фосэ атрымаў у чацвер Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2023 года «за свае наватарскія п'есы і прозу, якія агучваюць невымоўнае». Але ў яго творчасці ёсць і яшчэ адна адметнасць.

Юн Фосэ Jon Fosse
Юн Фосэ перад цырымоніяй уручэння Міжнароднай Букераўскай прэміі 2022 года ў Лондане. 26 мая 2022 года. Фота: AP Photo / David Cliff

Юн Фосэ (Jon Fosse) нарадзіўся ў 1959 годзе ў Хёўгесуне на заходнім узбярэжжы Нарвегіі.

Ён найбольш вядомы сваімі драмамі, хаця яго творы ўключаюць вершы, эсэ, раманы, дзіцячыя кнігі і пераклады.

Па словах члена Шведскай акадэміі Андэрса Олсана (Anders Olsson), якога цытуе Reuters, творчасць пісьменніка «закранае самыя глыбокія пачуцці, якія вы маеце, трывогі, няўпэўненасці, пытанні жыцця і смерці. Усё, што ён піша, мае свайго роду ўніверсальнае ўздзеянне. І ўсё роўна, драма гэта, паэзія ці проза, гэта адзін і той жа заклік да базавага гуманізму».

Сам жа пісьменнік у сваёй заяве адзначыў, што разглядае Нобелеўскую прэмію «як узнагароду літаратуры, якая найперш імкнецца быць літаратурай, без якіх-небудзь іншых мэтаў».

64-гадовы Фосэ піша на меншаснай з дзвюх афіцыйных версій нарвежскай мовы. Ён падкрэсліў, што лічыць гэтую ўзнагароду прызнаннем гэтай мовы і руху, які прасоўвае яе, і што ў канчатковым выніку ён абавязаны гэтай узнагародай самой мове.

Версія мовы Фосэ, вядомая як «новая нарвежская» (nynorsk), выкарыстоўваецца толькі прыкладна 10% насельніцтва. Яна была распрацаваная ў ХІХ стагоддзі на аснове тых дыялектаў у глыбінцы краіны, якія зазналі найменшы ўплыў паноўнай тады ў Нарвегіі дацкай мовы. Так жа, як Беларусь зазнала русіфікацыю, Нарвегія перайшла на дацкую мову ў выніку 400-гадовай уніі з Даніяй, у якой Нарвегія мела падпарадкаваны характар.

Дамінуе ў Нарвегіі па-ранейшаму «букмоль» — версія мовы, больш блізкая да дацкай. А «нюнорск» мае роўныя правы, яго вывучаюць у школах, але карыстаецца ім меншасць насельніцтва. Тым не менш, Фосэ піша на ім.

«Я пачаў пісаць, калі мне было 12 гадоў, а першая кніга была апублікаваная 40 гадоў таму… Я буду працягваць пісаць, але не планую канкураваць з самім сабой», — сказаў Фосэ нарвежскай грамадскай тэлекампаніі NRK.

З 2011 года Фосэ жыве ў Гротэне — ганаровай рэзідэнцыі на тэрыторыі каралеўскага палаца ў цэнтры Осла, у якой у апошнім стагоддзі селяць выдатных нарвежскіх аўтараў і кампазітараў.

Еўрапейскі прарыў Фосэ як драматурга адбыўся з пастаноўкай Клодам Рэжы (Claude Régy) у Парыжы ў 1999 годзе яго пʼесы Nokon kjem til å komme («Хтосьці збіраецца прыйсці»). Яго выдатным празаічным творам стала серыя з трох кніг «Септалогія», падзеленая на сем частак, якую ён завяршыў у 2021 годзе.

Паводле слоў выдаўца пісьменніка і драматурга, творы Фосэ перакладзеныя больш як на 40 моў, а пʼесы пастаўленыя больш за 1000 разоў.

Пісьменнік стаў чацвёртым нарвежцам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію.

Чытайце яшчэ:

Чым выбітны Юн Фосэ, новы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры? «Ëн піша на нованарвежскай», расказвае яго перакладчык на беларускую мову

Абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Каментары

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць