Яшчэ адзін літоўскі банк спыніў аперацыі з плацежнымі карткамі на тэрыторыі Беларусі
У мэтах забеспячэння санкцыйных патрабаванняў Šiaulių bankas з 11 кастрычніка цалкам спыняе плацежныя аперацыі карткамі ў Беларусі. Гэта значыць, што ў месцах гандлю або аказання паслуг на тэрыторыі Беларусі заплаціць аплатнымі карткамі банка будзе немагчыма, паведамляе фінансавая ўстанова.
Дагэтуль, пачынаючы з верасня, разлікі былі абмежаваныя ў частцы гандлёвых пунктаў.
«Гэтыя абмежаванні не павінны істотна паўплываць на нашых кліентаў, паколькі разлікаў у Беларусі вельмі мала. Што ж, кліентам, якія накіроўваюцца ў Беларусь, мы рэкамендуем загадзя разгледзець іншыя спосабы аплаты», — сказала дырэктарка дэпартамента прафілактыкі фінансавых злачынстваў Сімона Урбанавічуце.
Раней пра аналагічны крок заявілі Luminor, SEB і Šwedbank.
-
Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей
-
«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя
-
Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві
Каментары