Свет88

Пуцін заявіў, што Малдова губляе сваю ідэнтычнасць

«Эліты гэтай краіны наогул лічаць, што яны не малдаване, яны называюць сябе румынамі», — заявіў расійскі кіраўнік.

Уладзімір Пуцін на саміце кіраўнікоў СНД у Бішкеку. Фота: kremlin.ru

Малдова практычна страціла сваю ідэнтычнасць з-за выбару ўладаў краіны, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку, піша РБК.

«Эліты гэтай краіны наогул лічаць, што яны не малдаване, яны называюць сябе румынамі. Але гэта іх выбар, поўная страта ідэнтычнасці краіны — гэта выбар сённяшняга кіраўніцтва Малдовы. Але яны, паўтараю, хочуць так, ніхто не можа гэтаму перашкодзіць, акрамя самога народа Малдовы — калі ў гэтай краіне ёсць людзі, якія ўважаюць сябе, усё ж такі, малдаванамі», — сказаў расійскі прэзідэнт.

«Гэта выбар кожнага з нас — мы хочам захоўваць сваю ідэнтычнасць ці не? А праца ў рамках СНД дае нам такую магчымасць і, наадварот, узмацняе нашы пазіцыі, не замінаючы, пры гэтым, супрацоўнічаць адныя з аднымі і паважаць свае нацыянальныя асаблівасці», — дадаў Пуцін.

Каментары8

  • F
    13.10.2023
    Затое з ідэнтычнасцю Пуціна ўсё стабільна - як быў х-лом, так і застаўся.
  • беларус
    13.10.2023
    Калi яно ужо здохне?
  • Малдова не частка расеі
    13.10.2023
    Ён хацеў сказаць рускамоўнасць.

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя5

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

Беларусы распрацоўваюць сімулятар мінскага трамвая. Што будзе ў гульні?1

Джон Коўл пасля вяртання з Мінска сустрэўся з кіраўнікамі Літвы12

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя5

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць