Грамадства

Выйшаў на волю палітзняволены Антон Якавук

Антона Якавука затрымалі 29 верасня 2022 года ў яго дома па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Суддзя Марына Скалковіч прызначыла яму 1 год зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Цяпер Антон цалкам адбыў тэрмін, піша «Брэсцкая Вясна».

Вядома, што Антон у адной з сацсетак выклаў відэа з Лукашэнкам, якое суправаджалася адным «абразлівым» словам.

Антон Якавук — жыхар Брэста, захапляецца футболам, аматар ФК «Ліверпуль», з 2015 да 2019 года гуляў у аматарскім клубе «Змена». 

Вядома, што ў калоніі палітвязень пабраўся шлюбам.

Каментары

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць