Грамадства55

Каталікам Стоўбцаў перадалі ўчастак зямлі, на якім некалі стаяў гістарычны касцёл

У кастрычніку 2023 года, праз два гады пасля адшукання парэшткаў ксяндза Фабіяна Малішоўскага, мясцовая каталіцкая парафія атрымала ў карыстанне зямельны ўчастак, дзе былі знойдзеныя рэліквіі і дзе стаяў старадаўні касцёл, паведамляе Vatican News па-беларуску.

Касцёл святога Казіміра ў Стоўбцах. Фота: Wikimedia Commons

На атрыманым участку пасля правядзення раскопак плануецца адбудаваць капліцу святога Дамініка, аднавіць склепы, дзе месцяцца пахаванні фундатараў і манахаў-дамініканаў. А ўжо цяпер адбудаваная частка былой касцёльнай агароджы і брама-званіца.

Таксама вядзецца работа па ўзнаўленні кананізацыйнага працэсу Фабіяна Малішоўскага. Пры манаху Фабіяну Малішоўскім з яго непасрэдным удзелам у Стоўбцах быў у 1640 годзе ўзведзены каталіцкі храм імя Святога Антонія. У жніўні 1644-га Фабіян Малішоўскі памёр і яго пахавалі ў пабудаваным ім касцёле. У 1958 годзе храм быў узарваны, а парэшткі Фабіяна Малішоўскага ўдалося адшукаць толькі ў 2021 годзе. У канцы 2022 года іх урачыста перазахавалі, на цырымоніі прысутнічалі сярод іншых высокія дзяржаўныя чыноўнікі.

А некалькі месяцаў таму стала вядома, што стаўбцоўскі ксёндз Ігар Лашук, які за гады святарства займеў славу «ксяндза-будаўніка», знаходзіцца ў цесных бізнэс-стасунках з буйным бізнэсменам, адным з «кашалькоў рэжыму» Аляксандрам Зайцавым. Паводле Беларускага расследавальніцкага цэнтра, у верасні 2021 года святар Ігар Лашук заснаваў кампанію «Аліс ма», на якую падсанкцыйныя ўладальнікі кампаніі «Брэміна груп», што належыць Зайцаву, перапісалі частку сваёй маёмасці. І гэта прытым, што займацца бізнэсам каталіцкім святарам забараняе нават кананічнае права.

Каментары5

  • лимб
    21.10.2023
    в церкви смрад и полумрак, ксендзы курят ладан, нет, ребята, всё не так, всё не так, как надо.© ну, не по канонам, значится...
  • mikola
    21.10.2023
    Velmi Dobra ! Nehta vyrashyu grahi zamalic.
  • СтарыМенск
    21.10.2023
    Стараверы,
    Воперны тэатр сталіцы таксама стаіць на падмурках старажытнага храма, на месцы якого за царскім часам зрабілі вугальны рынак, каб сьцерці гэтую інфармацыю зь памяці тагачасных жыхароў акругі. А суседнія навакольныя кляштары сталіся царкоўнае праваслаўнае школкаай дзеля хлопчыкаў (цяперака МСВВ) і царкоўнае праваслаўнае школкай дзеля дзяўчынак (цяперака МА, былы штаб БВА). Адно што былы кляштар з першым гарадзкім моргам стаўся на нейкі час Другім савецкім шпіталём, цяперака гатэль.
    Дык што, таксама можна чакаць справядлівасьці? Ці ўжо няма каму голас ўзьняць?

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў4

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі13

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць